top of page
Навіны
Search


Прафсаюзы з усяго свету выступілі ў Жэневе ў падтрымку зняволеных беларускіх актывістаў
Сёння ў Жэневе, каля помніка Broken Chair, прайшла міжнародная акцыя салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі палітвязнямі. Нягледзячы на праліўны дождж, дзясяткі прафсаюзных лідараў і актывістаў з розных краін свету сабраліся, каб падтрымаць тых, хто застаецца за кратамі ў Беларусі за абарону правоў работнікаў і свабоды аб’яднання.
Jun 41 min read


Праваабаронцы і прафсаюзы заявілі пра крызіс працоўных правоў у Беларусі
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадскія ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай пра сістэмны крызіс правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі.
Jun 26 min read


У Берліне абмеркавалі, як вярнуць Беларусі свабоду аб’яднання
25 траўня ў Берліне прайшла міжнародная канферэнцыя «Правы працоўных — гэта правы чалавека. Артыкул 33 механізму МАП верне свабоду асацыяцый у Беларусь», арганізаваная Асацыяцыяй «Салідарнасць» і Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.
May 254 min read


Лідар БКДП бярэ ўдзел у федэральным кангрэсе DGB у Берліне
У Берліне з 10 па 13 траўня праходзіць 23-ці чарговы федэральны кангрэс Нямецкай канфедэрацыі прафсаюзаў (DGB) пад лозунгам «Разам мы мацнейшыя: добрыя працоўныя месцы, моцная эканоміка, сацыяльная абарона». Сярод запрошаных гасцей - старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і выканаўчая дырэктарка Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк.
May 111 min read


Нобелеўскі лаўрэат абмеркаваў з прэм’ер-міністаркай Літвы пытанне працоўных правоў у Беларусі
27 красавіка 2026 года нобелеўскі лаўрэат і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгаю Ругінене. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з правамі чалавека, палітычным пераследам і падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці.
Apr 271 min read


Лідар беларускіх прафсаюзаў сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі
21 сакавіка, падчас візіту ў Вену, Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі Карынай Шуман.
Apr 241 min read


Аляксандр Ярашук наведаў Аўстрыю і падзякаваў ÖGB за міжнародную салідарнасць
20 красавіка, у чацвёртую гадавіну свайго арышту, лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук прыняў удзел у пасяджэнні Выканаўчай рады Аўстрыйскай федэрацыі прафсаюзаў (ÖGB). Падчас візіту ў Аўстрыю ён падзякаваў аўстрыйскім прафсаюзнікам за падтрымку і падкрэсліў, што міжнародная салідарнасць стала адным з фактараў, якія спрыялі яго вызваленню.
Apr 212 min read


БКДП падпісаў заяву праваабарончай кааліцыі наконт адвольнага пазбаўлення пашпартоў былых палітвязняў
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) стаў адной з арганізацый, якія падпісалі заяву праваабарончай кааліцыі, якая асудзіла адвольнае прызнанне несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення.
Apr 103 min read


Аляксандр Ярашук сустрэўся ў Жэневе з Генеральным дырэктарам МАП
У Жэневе, у штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, адбылася сустрэча Генеральнага дырэктара МАП Жыльбера Унгбо з лідарам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандрам Ярашуком, які правёў у зняволенні чатыры гады за сваю прафсаюзную дзейнасць.
Apr 21 min read


У МАП Аляксандр Ярашук заклікаў працягваць дамагацца вызвалення палітвязняў
У межах 356-й сесіі Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук падзякаваў МАП і Групе працоўных за салідарнасць і падтрымку, аказаныя яму падчас зняволення ў Беларусі.
Mar 301 min read


Лукашэнка зноў кінуў выклік МАП
30 сакавіка ў Жэневе адбудзецца пасяджэнне Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы, на якім будзе разглядацца пытанне аб выкананні ўладамі Беларусі параграфа 33 Статута МАП. Адным з патрабаванняў гэтага параграфа з’яўляецца як мага хутчэйшае вызваленне палітвязняў — прафсаюзных лідараў і актывістаў.
Mar 242 min read


Рэжым вызваліў частку палітвязняў пасля перамоваў з ЗША, але прафсаюзнікі застаюцца за кратамі
19 сакавіка ў Мінск прыбыў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл. Падчас яго візіту сярод іншага абмяркоўвалася пытанне вызвалення палітычных зняволеных. Пасля перамоваў стала вядома пра чарговую групу вызваленых вязняў рэжыму Лукашэнка.
Mar 202 min read


18 сакавіка ў Брэмене адкрыецца выстава ў падтрымку прафсаюзных палітвязняў Беларусі
8 сакавіка, у Міжнародны дзень палітычных зняволеных (яго таксама называюць Днём падтрымкі або салідарнасці з палітвязнямі), у Брэмене пройдзе акцыя, закліканая нагадаць пра лёсы людзей, пазбаўленых волі па палітычных матывах па ўсім свеце.
Mar 101 min read


Прафсаюзны актывіст у Беларусі атрымаў 2,5 гады калоніі
Стала вядома пра новы выпадак крымінальнага пераследу прафсаюзнага актывіста. Руслан Бадамшын, актывіст Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) і сябр прафсаюза медыцынскіх работнікаў «Панацэя», прызнаны палітвязнем і асуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Feb 181 min read


Генсакратар МКП назваў вызваленне Аляксандра Ярашука адной з ключавых падзей мінулага года
Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыангл у інтэрв’ю ACTRAV INFO, прысвечаным устойлівасці прафсаюзаў ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, згадаў вызваленне старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука як адно з найважнейшых дасягненняў міжнароднага прафсаюзнага руху ў 2025 годзе.
Feb 181 min read


Лідар прафсаюза «Solidarność» сустрэўся з Аляксандрам Ярашуком
11 лютага 2026 года ў Варшаве адбылася сустрэча старшыні польскага прафсаюза NSZZ «Solidarność» Пятра Дуды і яго намеснікаў з лідарамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), які пасля ліквідацыі незалежных прафсаюзаў у 2022 годзе працягвае дзейнасць у эміграцыі.
Feb 122 min read


«Зрабіць як мага больш усяго, каб асуджаны пакутаваў»
Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, экс-палітвязень Аляксандр Ярашук быў у няволі амаль 3,5 гады. Пра СІЗА на Валадарскага згадвае: было зразумела, што вязніца дажывае свой век, і ніхто нічога рамантаваць не збіраецца. «Салідарнасць» паразмаўляла з былымі палітычнымі вязнямі пра месцы і ўспаміны, якія не адпускаюць нават пасля вызвалення.
Feb 22 min read


Вызваленая рэдактарка TUT.BY распавяла пра Ганну Аблаб і Вольгу Брыцікаву
Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава выйшла на волю 13 снежня 2025 года. 11 студзеня 2026 года яна апублікавала першы пост ў Facebook пасля вызвалення, у якім падзялілася ўспамінамі пра жанчын, з якімі знаходзілася ў зняволенні. Сярод іх і прадстаўніцы незалежнага працоўнага руху.
Jan 121 min read


У Вільнюсе адбылася сустрэча кіраўніцтва IndustriALL з беларускімі прафсаюзнымі лідарамі
Учора ў Вільнюсе адбылася сустрэча генеральнага сакратара IndustriALL Global Union Атле Хойе і намесніка генеральнага сакратара Кемаля Азкана з беларускімі прафсаюзнымі лідарамі - Генадзем Фядынічам, шматгадовым кіраўніком Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), які ўваходзіць у Industriall, і Аляксандрам Ярашуком, старшынёй Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).
Dec 18, 20251 min read


Вызначым вызначэнні
Учора, калі з’явілася новая інфармацыя і кадры з украінскімі аўтобусамі, я злавіў сябе на адчуванні дзіўнай яснасці. Магчыма, упершыню з моманту першага падобнага вызвалення палітвязняў усё стала на свае месцы.
Dec 15, 20252 min read
bottom of page