Прафсаюзны актывіст у Беларусі атрымаў 2,5 гады калоніі
- 10 hours ago
- 1 min read
Стала вядома пра новы выпадак крымінальнага пераследу прафсаюзнага актывіста. Руслан Бадамшын, актывіст Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) і сябр прафсаюза медыцынскіх работнікаў «Панацэя», прызнаны палітвязнем і асуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле наяўнай інфармацыі, Руслана затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў 2020 года: у дачыненні да яго неаднаразова складалі адміністрацыйныя пратаколы і арыштоўвалі. У агулам ён адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту. Апошняе затрыманне адбылося раніцай 28 лютага 2024 года. Падставай стаў крымінальны пераслед за ўдзел у пратэстах 2020 года ў Мінску — у тым ліку, як паведамляецца, праз фатаграфію з акцыі.
7 траўня 2024 года суд Фрунзенскага раёна Мінска разгледзеў справу, і суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 КК («актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Тады яму прызначылі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аднак на гэтым ціск не скончыўся. У чэрвені 2025 года стала вядома, што Руслан зноў арыштаваны і ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, ужо паводле арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») у межах так званай «справы Гаюна».
У пачатку 2026 года стала вядома, што суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Гэты выпадак з’яўляецца прыкладам паўторнага крымінальнага пераследу, калі рэпрэсіі працягваюцца нават пасля ўжо вынесеных рашэнняў і адбытага адміністрацыйнага пакарання.
Read in рус and eng





Comments