top of page

Вязьнi

Нашы браты і сёстры, якія былі зняволеныя рэжымам за свае перакананні

Frame 11299.png

Рабочы Рух

Ганна Аблаб

Інжынер Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі ў аддзеле распрацоўкі раскладу руху цягнікоў. Затрыманая аператыўнікамі КДБ 20 верасня 2021 года пасля ператрусу ў яе дома і змешчана ў СІЗА КДБ. Абвінавачвалася па ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджана на 11 гадоў калоніі. У яе двое непаўналетніх дзяцей.

Frame 22.png

БНП

Андрэй Ханевіч

Старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот». Пасля судовага рашэння, паводле якога прафсаюзная арганізацыя была прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем, у дачыненні да старшыні была распачатая крымінальная справа. 16 лістапада 2022 года Андрэй Ханевіч паўстаў перад судом па абвінавачанні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Frame 1138.png

СПБ

Артур Хлус

Артур Хлус — фельчар гродзенскай брыгады хуткай дапамогі, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2022 года за рэгістрацыю ў плане "Перамога" і за ўдзел у пратэстах. 

Артура абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

19 траўня 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

​

22 чэрвеня 2023 г. суд прызнаў Артура Хлуса вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на пяць гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.​

Frame 1125n.png

РЭП

Вацлаў Арэшка

Актывіст прафсаюза РЭП, рэдактар прафсаюзнай газеты. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. 5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд - восем гадоў пазбаўлення волі. На момант вынясення прысуду актывiст знаходзiўся ў Магілёўскай турме № 4.​

parhamovich

РЭП

Арцём Пархамовіч

Былы супрацоўнік «Белтэлекама», сябра прафсаюза РЭП Арцём Пархамовіч быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. Яго змясцілі ў СІЗА і абвінавацілі ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў у тэлеграм-канал.

25 лістапада 2021 года пачаўся суд, які праходзіў у закрытым рэжыме і на якім стала вядома, што Арцёма абвінавачваюць агулам па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса:  130, 198, 203-1, 352, 364, 365, 366, 389  (саўдзел у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і розні па глебе іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, і г.д.).​

​

8 лютага 2022 года Мінгарсуд прысудзіў Арцёма да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.​

Group 12122721.png

Рабочы Рух

Уладзiмiр Жураўка

Аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Ён быў затрыманы 18 верасня 2021 года. Быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі.​​

ruslan-badamszyn_1_edited.jpg

СПБ

Руслан Бадамшын

Руслана Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў - супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Апошні раз лекара затрымалі раніцай 28 лютага. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за фота з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня 2024 года адбыўся разгляд справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд - тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

У чэрвені 2025 г. стала вядома, што Руслан арыштаваны і ўтрымліваецца ў СІЗА № 1 паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) паводле "справы Гаюна". 

У пачатку 2026 г. стала вядома, што палітвязню прызначылі два з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Frame 112882.png

Рабочы Рух

Андрэй Пагерыла

Слесар-рамонтнік цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Быў затрыманы 17 верасня 2021 года. Утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. У Андрэя двое непаўналетніх дзяцей.​

Group 121231.png

Рабочы Рух

Валянцiн Тераневiч

Памочнік майстра завода «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» і намеснік старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза «Гродна Азот».

Быў затрыманы 20 верасня 2021 года. Абвінавачваны ў «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі.​

Group 121274 (1).png

РЭП

Аляксандр Мураўёў

Аляксандр, кiроўца таксi i актывiст прафсаюзу РЭП, быў затрыманы па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць" 25 мая 2021 года.

​

Напрыканцы верасня 2022 г. суддзя Мінскага гарадсога суда Анастасія Папко абвесціла прысуды па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць", прызначыўшы Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулаў 361, 218, 361-1, 130, 290-4, 359 Крымiнальнага Кодексу.

Справу "Буслоў" разглядалі ў закрытым рэжыме некалькi месяцаў. З боку дзяржаўнага абвінавачвання па справе выступiа пракурорка Юлія Ланеўская.

У Аляксандра ёсць маленькае дзiця.​

Group 1212288.png

Рабочы Рух

Сяргей Дзюба

Актывіст Рабочага Руху, працаваў у Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цягніковым дыспетчарам. У лістападзе 2020 года ён далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 

Затрыманы аператыўнікамі КДБ 20 верасня 2021 года пасля ператрусу дома і змешчаны ў СІЗА КДБ. Выстаўлена абвінавачанне па ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. У яго трое непаўналетніх дзяцей.​

Group 121230.png

Рабочы Рух

Iгар Мiнц

Юрысконсульт ААТ «Нафтан». Быў затрыманы і этапаваны ў СІЗА КДБ у Мінску на наступны дзень пасля ператрусу ў яго дома ў Наваполацку 22 верасня 2021 года.

 

Мінц быў абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі.​

Frame 11300.png

Рабочы Рух

Аляксандр Гашнiкаў

Аляксандр быў затрыманы 18 верасня 2021 году. Ён утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымлівалі мясцовыя страйкі пасля фальсіфікацыі жнівеньскіх выбараў. 2020 і ўваходзілі ў працоўную праваабарончую групу «Рабочы рух». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі.​​

Group 1212401.png

Рабочы Рух

Сяргей Шамецька

Сяргей, супрацоўнік ЗАТ "Атлант", з'яўляецца абвінавачаным па справе "Рабочага Руху".
Ён знаходзіўся пад крымінальным пераследам за дзяржаўную здраду (ч. 1 арт. 356 КК РБ), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 9 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы "Рабочага Руху", па якой праходзілі дзесяць палітвязняў. 17 лютага 2023 года Гомельскі абласны суд вынес прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
​

Frame 1127.png

Рабочы Рух

Сяргей Шэлест

Аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Яго затрымалі ў межах расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху».

Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі.​

Frame 1139.png

БНП

Вольга Брыцiкава

Вольга, былая старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) на ААТ «Нафтан», была зноў затрыманая 11 жніўня АМАПам.

Справа супраць Брыцікавай пачалася ў сакавіку 2024 года. 8 красавіка Віцебскі абласны суд прыгаварыў яе да 3 гадоў калоніі па абвінавачанні ў распальванні варожасці (артыкул 130 КК). Аднак 20 жніўня актывістку зноў пачалі судзіць, на гэты раз па артыкулах аб закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК).
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, і Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі да яе папярэдняга тэрміну.
У выніку актывістка атрымала канчатковы прысуд у выглядзе 6 год пазбаўлення волі.
​

Group 121232.png

Рабочы Рух

Аляксандр Капшуль

Юрысконсульт на заводах ААТ «Нафтан» і «Палімір». Капшуль быў затрыманы 25 верасня 2021 года ў Расіі. Яго перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна даставілі яго ў Менск у абыход фармальнай працэдуры экстрадыцыі. Ён утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымлівалі мясцовыя страйкі пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года і ўваходзілі ў «Рабочы Рух». Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі.​

10 красавіка 2024 г., у Бабруйску адбыўся суд па справе аб замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Паўла Карцініна, Аляксандра перавялі на турэмны рэжым. ​

Group 121262.png

СПМ

Ганна Карнеенка

Ганна, былы бухгалтар Мінскага электратэхнічнага завода імя Вавілава і сябра прафсаюза СПМ, была звольнена пасля "Народнага ўльтыматума" ў 2020 годзе і судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення. Нядаўна стала вядома, што на яе заведзена крымінальная справа.
Жанчыне прад'яўлены абвінавачанні па арт. 203-1 ч. 3 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых дадзеных), арт. 130 ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці). Суд прызнаў Ганну вінаватай і прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі.

  • Facebook
  • Twitter
bottom of page