18 сакавіка ў Брэмене адкрыецца выстава ў падтрымку прафсаюзных палітвязняў Беларусі
- 6 hours ago
- 1 min read
18 сакавіка, у Міжнародны дзень палітычных зняволеных (яго таксама называюць Днём падтрымкі або салідарнасці з палітвязнямі), у Брэмене пройдзе акцыя, закліканая нагадаць пра лёсы людзей, пазбаўленых волі па палітычных матывах па ўсім свеце.

У гэты дзень у Доме прафсаюзаў Брэмена мы адкрываем выставу з партрэтамі прафсаюзных палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. У фае Дома прафсаюзаў будуць размешчаныя роллапы з фотаздымкамі і інфармацыяй пра рэпрэсіі супраць незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі.
У межах адкрыцця запланаваныя выступленні прадстаўнікоў беларускіх і нямецкіх прафсаюзаў (БКДП і DGB), а таксама невялікі перакус і магчымасць паразмаўляць з арганізатарамі і гасцямі. Выстава будзе доўжыцца каля месяца, каб як мага больш людзей змаглі ўбачыць гэтыя твары і пачуць асабістыя гісторыі.
Запрашаем усіх неабыякавых прыйсці, падтрымаць палітвязняў і далучыцца да салідарнасці, без якой немагчымая абарона правоў чалавека і правоў працоўных.



Comments