Вынікі пошуку
140 items found for ""
Events (3)
- December 20, 2022 | 7:00 AMМинск, Беларусь
- April 11, 2023 | 8:00 AMBuenos Aires
- December 14, 2022 | 10:00 AMБрюссель, Бельгия
Blog Posts (128)
- На канферэнцыі ETUC заклікалі да салідарнасці ў барацьбе за вызваленне беларускіх прафсаюзнiкаў
25 траўня на 15-м Кангрэсе Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC) Максім Пазнякоў, выконваючы абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), звярнуўся да яе ўдзельнікаў з праніклівым заклікам да міжнароднай працоўнай салідарнасці. Перад сотнямі дэлегатаў і гасцей з дзясяткаў краін Пазнякоў у сваёй прамове ўзняў праблему сістэматычнага знішчэння прафсаюзнага руху ў Беларусі і масавых рэпрэсій, з якімі сутыкаюцца прафсаюзныя лідары і актывісты ў краіне. «Я з Беларусі, краіны, дзе пачынаючы з 1995 года знішчаўся працоўны рух, а ў 2022 годзе ўсе незалежныя прафсаюзы былі ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі", - пачаў сваю прамову Пазнякоў. - "Цяпер у Беларусі 41 прафсаюзны лідар і актывіст знаходзяцца пад крымінальным пераследам, у некаторых тэрміны зняволення дасягаюць 15 гадоў. Амаль усе яны прызнаныя экстрэмістамі, а некаторыя нават тэрарыстамі! Вы толькі прадстаўце ў 21 стагоддзі, у цэнтры Еўропы прафсаюзная праца прыраўноўваецца да экстрэмізму!» Ён адзначыў, што беларускія прафсаюзы зараз маюць патрэбу ў міжнароднай рабочай салідарнасці для вызвалення сваіх таварышаў з турмаў. «Мы павінны выкарыстоўваць усе інструменты міжнароднай салідарнасці: падтрымліваць кампаніі, удзельнічаць у салідарных акцыях пратэсту, прымяняць міжнародныя прававыя механізмы, уключаючы артыкул 33 статута МАП у дачыненні да ўрада Беларусі!» Беларускі прафсаюзны лідар адзначыў, што цяпер увесь працоўны рух у свеце знаходзіцца ў крызісе, і для яго выжывання неабходна вярнуцца да асноватворнага прынцыпу прафсаюзаў - міжнароднай салідарнасці. «Прагныя транснацыянальныя карпарацыі імкнуцца атрымаць звышпрыбытак, выціскаючы апошнія рэсурсы з бедных працоўных у развіваючыхся краінах. Прадажныя ўрады, хаваючыся за клопатам аб будучыні краіны, прымаюць антыпрацоўныя законы, якія пазбаўляюць нас нашых пенсій, сацыяльнай падтрымкі і надзеі на годную старасць. Дыктатарскія рэжымы, знішчаюць прафсаюзы, падвяргаюць прафсаюзных лідараў і актывістаў пераследам і заключаюць іх у турмы, а палітычныя вар'яты развязваюць кровапралітныя войны ў імкненні задаволіць свае імперскія амбіцыі! Таму зараз, больш чым калі-небудзь, нам неабходна быць адзінымі і салідарнымі, каб перамагчы ў нашай супольнай барацьбе за свабоду, дэмакратыю і сацыяльную справядлівасць!» Напрыканцы выступу было паказана відэа з партрэтамі прафсаюзных вязьняў. У знак павагі да барацьбы беларускіх працоўных уся зала ўстала і апладзіравала. Нагадаем, што ў Берліне працягваецца 15-ы Кангрэс Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC) цягам трох дзён. Мерапрыемства сабрала каля 600 дэлегатаў, у тым ліку генеральных сакратароў або старшыняў 93 нацыянальных прафсаюзаў з 41 краіны Еўропы, 10 еўрапейскіх галіновых федэрацый прафсаюзаў, а таксама спецыяльных гасцей з Еўропы і іншых краін. На канферэнцыі выступілі: канцлер ФРГ Олаф Шольц, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен і шэраг іншых палітыкаў. Чытаць гэты тэкст па eng цi рус
- Тэмай сустрэчы паміж кіраўнікамі БКДП і МАП сталі прафсаюзныя вязні
Выконваючы абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў сустрэўся з Генеральным дырэктарам Міжнароднай Арганізацыі Працы (МАП) Жыльберам Унгбо. Галоўнай тэмай сустрэчы стаў лёс дзясяткаў прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Сустрэча адбылася ў рамках 15-га Кангрэса Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC), які зараз праходзіць у Берліне. Адной з цэнтральных тэмаў сустрэчы з генеральным сакратаром сталі пытанні, якія тычацца зняволеных прафсаюзных дзеячаў у Беларусі. Максім Пазнякоў падзякаваў Жыльберу Унгбо за спробы аказаць уплыў на лёс беларускіх прафсаюзнікаў, уключаючы зварот да беларускіх уладаў з прапановай аб наведванні зняволеных актывістаў у турмах прадстаўнікамі МАП. Аднак варта адзначыць, што беларускія ўлады адмовіліся ад рэалізацыі прапановаў міжнароднай арганізацыі. У час размовы абмеркавалі і маючую адбыцца Міжнародную канферэнцыю працы, на якой будзе разгледжана прымяненне артыкула 33 Статута МАП у дачыненні да ўрада Рэспублікі Беларусь за доўгатэрміновае парушэнне працоўных правоў і ігнараванне рэкамендацый Міжнароднай Арганізацыі Працы. Імкнучыся паўплываць на пазіцыю дэлегатаў Міжнароднай канферэнцыі працы перад галасаваннем, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда пачаў масавае рассыланне лістоў. У гэтых лістах ён працягвае абяляць рэжым Лукашэнкі і прыраўноўвае масавыя арышты прафактывістаў да прадухілення дзяржаўнага перавароту. На гэты час у Беларусі колькасць палітычных зняволеных перавысіла ўжо 1500 чалавек. Больш за 40 прафсаюзных актывістаў знаходзяцца ў турмах, а сотні, калі не тысячы, былі звольненыя з працы і сутыкаюцца з цяжкасцямі ў пошуку новай занятасці праз сваю прафсаюзную дзейнасць. Пра гэта Максім Пазнякоў раскажа ўдзельнікам 15-га Кангрэса Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC) у сваім выступленні 25 траўня. Read this text in eng or rus
- Прадстаўнік БКДП у ліку спецыяльных гасцей на Кангрэсе ЕКП
15-ы Кангрэс Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) праходзіць з аўторка 23 па пятніцу 26 траўня 2023 года ў Берліне, Германіі. У ім прымае ўдзел прадстаўнік беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 600 дэлегатаў нацыянальных прафсаюзаў, уключаючы генеральных сакратароў або старшынь каля 93 нацыянальных прафсаюзных арганізацый з 41 краіны Еўропы, 10 еўрапейскіх галіновых федэрацый прафсаюзаў, а таксама спецыяльныя госці з Еўропы і іншых краін. Беларусь прадстаўлена выконваючым абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максімам Пазняковым, які запрошаны на Кангрэс у якасці госця. Таксама запланавана яго выступленне перад удзельнікамі мерапрыемства. Цягам чатырох дзён лідары еўрапейскіх прафсаюзаў будуць абмяркоўваць патрабаванні і прыярытэт прафсаюзаў для забеспячэння справядлівых умоў для працоўных. Яны абмяняюцца думкамі аб абнаўленні прафсаюзаў, аб будучыні працы, аб новай эканамічнай мадэлі для людзей і планеты, аб будучыні Еўропы і аб узмацненні ETUC. Кангрэс таксама адзначыць 50-годдзе Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў: 50 гадоў барацьбы за працоўных. Кангрэс выбера новую каманду кіраўнікоў ЕКП, зацвердзіць справаздачу аб дзейнасці за 2019-2023 гады, унясе папраўкі ў Статут ЕКП і прыме ключавыя дакументы, уключаючы Берлінскі маніфест і Праграму дзеянняў ЕКП на 2023-2027 гады. На Кангрэсе таксама выступяць германскія палітыкі, уключаючы Олафа Шольца, федэральнага канцлера Германіі, Урсулы фон дэр Ляйен, прэзідэнта Еўрапейскай камісіі, Хубертуса Хайля, федэральнага міністра працы і сацыяльных пытанняў Германіі, Нікаласа Шміта, еўрапейскага камісара па пытаннях занятасці і сацыяльных правоў і іншыя. Read this text in eng or рус
Other Pages (9)
- Вязнi | Salidarnast.info
Вязьнi Нашы браты і сёстры, якія былі зняволеныя рэжымам за свае перакананні Рабочы Рух Аблаб Ганна Інжынер Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі ў аддзеле распрацоўкі раскладу руху цягнікоў. Затрыманая аператыўнікамі КДБ 20 верасня 2021 года пасля ператрусу ў яе дома і змешчана ў СІЗА КДБ. Абвінавачвалася па ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджана на 11 гадоў калоніі. У яе двое непаўналетніх дзяцей. СПБ Аляксейчук Аляксей Быў затрыманы на працоўным месцы, у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Аляксей Аляксейчык - лекар са стажам больш за 20 гадоў, ён праводзіў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу. Асуджаны на 2 года і 6 месяцаў калоніі. БКДП Антусевiч Сяргей Намеснік старшыні БКДП. Затрыманы 19 красавіка і змешчаны ў СІЗА КДБ. У той жа дзень у офісе БКДП і дома ў Сяргея Антусевіча прайшлі ператрусы. Быў асуджаны на 2 года калоніі па 342 артыкулу Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). РЭП Арэшка Вацлаў Актывіст прафсаюза РЭП, рэдактар прафсаюзнай газеты. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. 5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд - восем гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў Магілёўскай турме № 4. РЭП Бераснеў Васiль В.а. старшыні прафсаюза РЭП. Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў рамках крымінальнай справы, змешчаны ў СІЗА з прад'яўленнем шэрагу абвінавачанняў. Па сукупнасці абвінавачванняў быў пакараны 9 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. БНП Берднiковiч Уладзiмiр Асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 364: "Гвалт або пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Па версіі блізкіх, 4.10. 2020 года, Уладзімір быў на адным з мітынгаў, уцякаючы падчас разгону яго бруёй збіў з парапета вадамёт, і ён упаў з вышыні на супрацоўніка АМАПа. Пазней гэтае падзенне расцанілі, як гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. СПБ Будзько Кася 20-гадовую студэнтку, Касю Будзько, якая ўступіла ў Беларускі свабодны прафсаюз, прыгаварылі да двух з паловаю гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія рушылі ўслед за сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020 годзе. Кася была вызвалена ў лiстападзе 2022 года. СПБ Булыбенка Анастасiя Анастасiю -- 20-гадовую студэнтку, сябру Свабоднага прафсаюза беларускага, прысудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія рушылі ўслед за сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020 годзе. Анастасiя была вызвалена ў лiстападзе 2022 года. БКДП Бут-Гусаiм Iрына Прэс-сакратарка офіса БКДП была затрымана 19 красавіка 2022 года ў рамках крымінальнай справы і змешчана ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яе ёсць непаўналетняе дзіця. Справы Ярашука, Антусевіча і Бут-Гусаім былі аб'яднаныя ў адну. Iрына была вызвалена ў тра ўнi 2023 года. СПМ Чычмароў Вiталь Былы інжынер. У 2020 годзе быў звольнены за прафсаюзную дзейнасць. Кіраваў першаснай арганізацыяй Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Яго затрымалі 19 красавіка 2022 года, дома прайшоў ператрус. Віталю прад'явілі абвінавачанне, яго змясцілі ў СІЗА. У яго ёсць непаўналетняе дзіця. Віталь асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у хатні ізалятар. Рабочы Рух Дзюба Сяргей Актывіст Рабочага Руху, працаваў у Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цягніковым дыспетчарам. У лістападзе 2020 года ён далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Затрыманы аператыўнікамі КДБ 20 верасня 2021 года пасля ператрусу дома і змешчаны ў СІЗА КДБ. Выстаўлена абвінавачанне па ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. У яго трое непаўналетніх дзяцей. РЭП Фядынiч Генадзь Былы старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці – РЭП. Генадзь быў затрыманы 19 красавіка 2022 года і змешчаны ў СІЗА КДБ. Затым яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА-1. Па сукупнасці абвінавачванняў быў пакараны 9 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рабочы Рух Гашнiкаў Аляксандр Яго затрымалі 18 верасня 2021 году. Ён утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымлівалі мясцовыя страйкі пасля фальсіфікацыі жнівеньскіх выбараў. 2020 і ўваходзілі ў працоўную праваабарончую групу «Рабочы рух». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. БНП Говар Яўген Супрацоўнік Беларускага металургічнага завода асуджаны на 2 з паловай гады пазбаўлення волі, пакаранне замененае на «хімію». Абвінавачанні: арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Яўген удзельнічаў у спробе папераджальнага страйку на Беларускім металургічным заводзе 17 жніўня 2020 года. У яго адно непаўналетняе дзіця. СПБ Гранкоўская Вiкторыя Былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Была затрымана 12 лістапада 2020 г. у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вікторыі было прад'яўлена абвінавачанне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1. 16 ліпеня 2021 г. суд прысудзіў дзяўчыну да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі. Вiкторыя была вызвалена ў лiстападзе 2022 года. СПМ Громаў Мiхаiл Сакратар рады Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Яго затрымалі 19 красавіка 2022 г. Міхаілу прад'явілі абвінавачанне і змясцілі ў СІЗА. Яму інкрымінуецца арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеяньні, груба парушаючыя грамадзкі парадак) і прыгавораны да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі - хатняй хiмii СПБ Кандрацюк Алясндр 5 верасня быў затрыманы сябра СПБ, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кандрацюк, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці ці розні. Зараз Аляксандр чакае прызначення даты суда. СПМ Карнеенка Анна Ганна, былы бухгалтар Мінскага электратэхнічнага завода імя Вавілава і сябра прафсаюза СПМ, была звольнена пасля "Народнага ўльтыматума" ў 2020 годзе і судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення. Нядаўна стала вядома, што на яе заведзена крымінальная справа. Жанчыне прад'яўлены абвінавачанні па арт. 203-1 ч. 3 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых дадзеных), арт. 130 ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці). Рабочы Рух Капшуль Аляксандр Юрысконсульт на заводах ААТ «Нафтан» і «Палімір». Капшуль быў затрыманы 25 верасня 2021 года ў Расіі. Яго перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна даставілі яго ў Менск у абыход фармальнай працэдуры экстрадыцыі. Ён утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымлівалі мясцовыя страйкі пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года і ўваходзілі ў «Рабочы Рух». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. БНП Ханевiч Андрэй Старшыня Беларускага Незалежнага Прафсаюза ААТ «Гродна Азот». Пасля таго, як рашэннем суда прафсаюзная арганізацыя была прызнаная экстрэмісцкай групоўкай, рушылі ўслед крымінальныя справы ў дачыненні да старшыні. 16 лістапада 2022 года Ханевіча судзілі па абвінавачанні ў пасобніцтве ў экстрэмісцкай дзейнасці і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. Андрэй зьбіраецца зьвяртацца ў Вярхоўны суд. СПМ Малаш Янiна Намесьніца па арганізацыйнай працы Свабоднага прафсаюзу мэталістаў, была затрыманая 19 красавіка 2022 году, пасьля допыту яе не адпусьцілі. Яніну змясцілі ў СІЗА і абвінавацілі ў арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яе ёсць непаўналетняе дзіця. Яніну асудзілі на паўтара года калоніі. Янiна была вызвалена ў маi 20223 года. СПБ Мялежка Аляксандр Член праўлення галіновай арганізацыі прафсаюза СПБ “Панацэя”. Супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі асуджаны на тры гады абмежавання волі з адбываннем пакарання, нібыта за ўдзел у двух несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у 2020 годзе. РЭП Мiхнюк Зiнаiда Намесніца старшыні РЭП, затрыманая 25 сакавіка 2022 года пасля ператрусаў дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар паводле абвінавачаньня ў абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК). 18 траўня 2022 года завяршыўся суд па справе Зінаіды Міхнюк. Суддзя прысудзіў яе да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Нафтан Мiнц Iгар Юрысконсульт ААТ «Нафтан». Быў затрыманы і этапаваны ў СІЗА КДБ у Мінску на наступны дзень пасля ператрусу ў яго дома ў Наваполацку 22 верасня 2021 года. Мінц быў абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. БНП Мiшук Аляксандр Намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза, БНП; старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ «Беларуськалій»; 25 траўня 2022 года яго затрымалі пасля ператрусу ў кабінеце і дома, змясцілі ў СІЗА і абвінавацілі па арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго судзілі і асудзілі на 2 з паловай гады пазбаўленьня волі. Рабочы Рух Пагерыла Андрэй Слесар-рамонтнік цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Быў затрыманы 17 верасня 2021 года. Утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. У яго двое непаўналетніх дзяцей. БНП Повараў Iгар 17 жніўня ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў ён разам з іншымі рабочымі перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Арыштаваны і асуджаны на 3 з паловай гады пазбаўлення волі нібыта за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». 17 верасня 2021 г. генерал Дырэктар МАП Гай Райдэр зьвяртаўся да ўраду Рэспублікі Беларусь з просьбай вызваліць Поварава, але ніякай рэакцыі не было: у Ігара двое непаўналетніх дзяцей. СПМ Сабчук Мiраслаў Актывіст Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года і змешчаны ў СІЗА. У верасні 2022 года Міраслава судзілі і асудзілі на паўтара года абмежавання волі (так званай хатняй хiмii). Рабочы Рух Шэлест Сяргей Аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Яго затрымалі ў межах расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. БНП Сляжоў Сяргей быў затрыманы ў Жлобіне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмiтрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра. Вядома, што Сяргей праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). У сярэдзіне снежня 2021 года стала вядома аб пераводзе Сяргея з жодзінскай СТ №8 у гомельскі СІЗА-3. 24 лістапада за каментары ў сацсетках яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Рабочы рух Тераневiч Валянцiн Памочнік майстра завода «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» і намеснік старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза «Гродна Азот». Быў затрыманы 20 верасня 2021 года. Абвінавачваны ў «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. Рабочы рух Шамецька Сяргей Сяргей, супрацоўнік ЗАТ "Атлант", з'яўляецца абвінавачаным па справе "Рабочага Руху". Ён знаходзіўся пад крымінальным пераследам за дзяржаўную здраду (ч. 1 арт. 356 КК РБ), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 9 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы "Рабочага Руху", па якой праходзілі дзесяць палітвязняў. 17 лютага 2023 года Гомельскі абласны суд вынес прысуд - Сяргей быў прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму. БКДП Ярашук Аляксандр Выконваючы абавязкі члена Адміністрацыйнага савета МАП; віцэ-прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў; Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. 19 красавіка 2022 года ў яго офісе і дома прайшлі ператрусы, канфіскавана абсталяванне. Быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Абвінавачаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (342 ч.1 і 361 ч.3). Асуджаны Мінскім гарадскім судом на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. СПМ Жарнак Арцём Былы інжынер Мінскага аўтамабільнага завода. У 2020 годзе быў звольнены за прафсаюзную дзейнасць. Кіраваў першаснай арганізацыяй Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Яго затрымалі 17 лістапада 2021 года. Арцём узяты пад варту па абвінавачанні па ч. 3 арт. 293 і арт. 361 КК за падрыхтоўку ўдзельнікаў масавых беспарадкаў і заклік да ўжывання мер стрымання. У кастрычніку 2022 года яму прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Рабочы Рух Жураўка Ўладзiмiр Аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Ён быў затрыманы 18 верасня 2021 года. Быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі. СПБ Марцiновiч Ўладислаў Уладзіслаў, студэнт чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, быў затрыманы 19 лістапада 2020 года. Яму было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 15 лістапада 2021 года суд прыгаварыў Уладзіслава да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў унесены ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. БНП Сенiк Максiм Максім з'яўляецца сябрам Беларускага незалежнага прафсаюза на "Гродна Азот". Ён быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Максiму прад'яўлены абвінавачанні па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. МТЗ Пучак Дзянiс Дзяніс Пучак, былы супрацоўнік МТЗ, затрыманы 22 лістапада 2022 года. Яму прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў змешчаны ў СІЗА-1. Справа палітвязня разглядалася ў судзе Партызанскага раёна Менска. 28 лютага 2023 года суд прызнаў Дзяніса вінаватым і прыгаварыў да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда. БНП Белазёрава Вольга Лабарант хімічнага аналізу ААТ "Гродна Азот". Згодна з абвінаваўчым заключэннем, Вольга Белазёрава ўдзельнічала ў счэпцы грамадзян на "Маршы адзінства" ў Гродне 6 верасня мінулага года. 29 лістапада 2021 года суд вынес прыгавор і прысудзiў ёй да шасці месяцаў менш, чым прасіў дзяржаўны абвінаваўца ў судовым працэсе: паўтара года "хатняй хіміі". Вольга была ўнесена ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. БНП Касiла Алег Алег Касіла, вядучы інжынер ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі - арт. 188 і арт. 341. Падсудны адмовіўся ад абароны адваката. Свае правы ў судзе ён адстойваў самастойна. Алег Касіла быў прыгавораны да 2 гадоў і 2 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў калонію агульнага рэжыму. БНП Седляр Вiталi Віталь працаваў электраманцёрам у ААТ "Краснасельскбудматэрыялы". Ён абвінавачваецца у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 188 КК Беларусі - "Паклёп". Ад паслуг адваката абвінавачаны адмовіўся і свае правы ў судзе ён абараняў самастойна. 22 снежня Ваўкавыскі раённы суд вынес прысуд. Віталь Седляр быў прыгавораны да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. СПМ Шульгат Андрэй Андрэй - былы супрацоўнік МТЗ. Ён быў затрыманы 29 верасня 2021 года за каментары ў сацыяльных сетках аб смерці Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. На Андрэя распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ (узбуджэнне нянавісці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). 31 студзеня 2023 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". СПМ Батура Яўген Яўген, былы работнік МТЗ, быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года ў Менску пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Ён быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Яўгену было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітвязень быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з змяшчэннем у папраўчую ўстанову. Яўген Батура быў унесены ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. БНП Забiран Аляксей Аляксей, работнік ААТ "Гродна Азот", быў затрыманы 4 лістапада 2021 г. у рамках крымінальнай справы па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), а таксама арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 130 (узбуджэнне нянавісці або варожасці). 23 чэрвеня 2022 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама да выплаты 1000 рублёў у якасці кампенсацыі пацярпеламу і штрафу ў памеры 1600 рублёў. Ён быў унесены ў спісы "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" і "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". СПБ Барушка Вольга Вольга, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Яна была затрымана ў жніўні 2022 года за каментарыі ў Інтэрнеце. Вольге было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Знявага прадстаўніка ўлады) і артыкуле 391 Крымінальнага кодэкса (Знявага суддзі). 22 снежня 2022 года суд прыгаварыў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. З красавіка 2023 года Вольга ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі № 4. Яна была ўнесена ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
- Галоўная | Salidarnast.info
Свабоду прафсаюзнікам у Беларусі. Далучайцеся да кампаніі на LabourStart! 19 красавіка на платформе LabourStart распачалася кампанія па зборы подпісаў пад петыцыяй, якая патрабуе вызвалення прафсаюзных лідараў і актывістаў, арыштаваных год таму ў Беларусі. Чытаць далей Аб Салідарнасцi Хто мы Асацыяцыя "Салідарнасць" заснавана прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі з Беларусі, якія вымушана пакінулі краіну, пасля ліквідацыі і рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычных прафсаюзаў. Дабрачынная асацыяцыя зарэгістраваная ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і базіруецца ў Брэмене. Чытаць далей Апошнія Навіны На канферэнцыі ETUC заклікалі да салідарнасці ў барацьбе за вызваленне беларускіх прафсаюзнiкаў 25 траўня на 15-м Кангрэсе Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC) Максім Пазнякоў, выконваючы абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэм Тэмай сустрэчы паміж кіраўнікамі БКДП і МАП сталі прафсаюзныя вязні Выконваючы абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў сустрэўся з Генеральным дырэктарам Міжнаро Прадстаўнік БКДП у ліку спецыяльных гасцей на Кангрэсе ЕКП 15-ы Кангрэс Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) праходзіць з аўторка 23 па пятніцу 26 траўня 2023 года ў Берліне, Германіі. У ім прым Усе навіны Зняволеныя Прафсаюзнiкi 40 колькасць незаконна зняволеных прафсаюзных лідараў і актывістаў 35 з іх - мужчыны, якія змагаліся за правы і свабоды працоўных Беларусі 5 адважных жанчын, якія адстойвалі дэмакратычныя каштоўнасці і права на годную працу Нашы браты і сёстры, якія былі зняволеныя рэжымам за свае перакананні Аблаб Ганна Рабочы Рух Аляксейчук Аляксей СПБ Антусевiч Сяргей БКДП Арэшка Вацлаў РЭП Бераснеў Васiль РЭП Берднiковiч Уладзiмiр БНП Будзько Кася СПБ Булыбенка Анастасiя СПБ Бут-Гусаiм Iрына БКДП Чычмароў Вiталь СПМ Дзюба Сяргей Рабочы Рух Фядынiч Генадзь РЭП Глядзець усiх Маючыя адбыцца падзеі No upcoming events at the moment
- Данацiць | Salidarnast.info
Данацiць Падтрымайце "Салiдарнасць" Дарагія браты i сёстры, сябры, калегі і партнёры! Мы рады паведаміць, што зараз вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць, выкарыстоўваючы рэквізіты, пазначаныя ніжэй: Salidarnast e.V. Bremische Volksbank eG IBAN: DE06 2919 0024 0077 6211 00 BIC: GENO DEF1 HB1 Delbrueckstrasse 18, 28209 Bremen, Germany