top of page
Search

Лідар беларускіх прафсаюзаў сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі

  • 2 hours ago
  • 1 min read

21 сакавіка, падчас візіту ў Вену, Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі Карынай Шуман.


Карына Шуман і Аляксандр Ярашук
Карына Шуман і Аляксандр Ярашук

Падчас размовы Ярашук выказаў удзячнасць ураду Аўстрыі за паслядоўную падтрымку незалежных прафсаюзаў у межах Міжнароднай Арганізацыі Працы, дзе быў ужыты артыкул 33 Статута МАП у адказ на грубыя парушэнні правоў рабочых у Беларусі. Міністарка, у сваю чаргу, выказала сваю павагу і падтрымку працы, якую Ярашук і яго калегі-прафсаюзнікі працягваюць у выгнанні.


Бакі абмеркавалі канкрэтныя крокі, якія аўстрыйскі ўрад можа зрабіць для далейшай падтрымкі незалежных прафсаюзаў. Адной з ключавых ініцыятыў з’яўляецца арганізацыя трохбаковай сустрэчы паміж урадам, прафсаюзамі і арганізацыяй працадаўцаў для абмеркавання дзеянняў у адпаведнасці з Рэзалюцыяй МАП па Беларусі.


Карынна Шуман пацвердзіла падтрымку Аўстрыяй беларускіх незалежных прафсаюзаў на ўзроўні МАП, асабліва ў той час, калі беларускі ўрад працягвае спробы дыскрэдытаваць рашэнне міжнароднай арганізацыі.


Урад Аўстрыі і надалей цвёрда застаецца на баку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.


Read in eng and rus

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page