top of page
Search

Сяргей Антусевіч выступіў у Вашынгтоне на акцыі ў падтрымку палітзняволеных

3 hours ago
1 min read

Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч прыняў удзел у цырымоніі Roll Call for Freedom, якая прайшла 30 кастрычніка каля Мемарыяла Лінкальна ў Вашынгтоне і была прымеркаваная да Міжнароднага дня палітычных зняволеных.


Выступ Сяргея Антусевіча
Выступ Сяргея Антусевіча

Падчас акцыі ўдзельнікі зачыталі імёны палітзняволеных з розных краін свету. Памяць тых, хто загінуў у зняволенні, ушанавалі хвілінай маўчання. Асобнае месца ў праграме занялі гісторыі палітзняволеных з Беларусі.


Прафсаюзны лідар, які сам правёў у зняволенні паўтара года, распавёў пра ўмовы, у якіх сёння ўтрымліваюць палітычных зняволеных у Беларусі.


- Тыя ўмовы, у якіх людзі адбываюць пакаранне, абсалютна не змяніліся са сталінскіх часоў. Гэта тая ж самая сістэма сталінскага ГУЛАГу, - сказаў ён.

Паводле Сяргея Антусевіча, вызваленне асобных палітзняволеных яшчэ не азначае спынення рэпрэсій: пакуль адны выходзяць на свабоду, у турмы трапляюць новыя людзі. Ён назваў тое, што адбываецца, «канвеерам» і заявіў, што ўлады Беларусі выкарыстоўваюць палітзняволеных як прадмет гандлю ў перамовах аб санкцыях.


Каля Мемарыяла Лінкальна прафсаюзны лідар таксама распавёў пра лёс актывіста прафсаюза РЭП Вацлава Арэшкі, якога ведае больш за 20 гадоў. Арэшка застаецца за кратамі і за час зняволення страціў зрок.


Для самога Антусевіча ўдзел у акцыі прыпаў амаль дакладна на трэцюю гадавіну вызвалення. 31 кастрычніка 2023 года ён выйшаў з магілёўскай калоніі № 15. У Вашынгтоне ён нагадаў, што многія яго калегі і знаёмыя па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні.


Read in eng and rus

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page