top of page
Навіны
Search


Максім Пазнякоў: «Сацыяльны дыялог немагчымы без прафсаюзных свабод»
Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў прыняў удзел у 39-м Пангрэцкім з’ездзе Генеральнай канфедэрацыі працы Грэцыі (GSEE), які праходзіць 16–18 красавіка 2026 года ў Іракліёне. Падчас міжнароднага мерапрыемства, прысвечанага калектыўным перамовам і сацыяльнаму дыялогу, ён узняў пытанне працяглых рэпрэсій супраць работнікаў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Apr 172 min read


БКДП падпісаў заяву праваабарончай кааліцыі наконт адвольнага пазбаўлення пашпартоў былых палітвязняў
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) стаў адной з арганізацый, якія падпісалі заяву праваабарончай кааліцыі, якая асудзіла адвольнае прызнанне несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення.
Apr 103 min read


Аляксандр Ярашук сустрэўся ў Жэневе з Генеральным дырэктарам МАП
У Жэневе, у штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, адбылася сустрэча Генеральнага дырэктара МАП Жыльбера Унгбо з лідарам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандрам Ярашуком, які правёў у зняволенні чатыры гады за сваю прафсаюзную дзейнасць.
Apr 21 min read


У МАП Аляксандр Ярашук заклікаў працягваць дамагацца вызвалення палітвязняў
У межах 356-й сесіі Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук падзякаваў МАП і Групе працоўных за салідарнасць і падтрымку, аказаныя яму падчас зняволення ў Беларусі.
Mar 301 min read


Лукашэнка зноў кінуў выклік МАП
30 сакавіка ў Жэневе адбудзецца пасяджэнне Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы, на якім будзе разглядацца пытанне аб выкананні ўладамі Беларусі параграфа 33 Статута МАП. Адным з патрабаванняў гэтага параграфа з’яўляецца як мага хутчэйшае вызваленне палітвязняў — прафсаюзных лідараў і актывістаў.
Mar 242 min read


Рэжым вызваліў частку палітвязняў пасля перамоваў з ЗША, але прафсаюзнікі застаюцца за кратамі
19 сакавіка ў Мінск прыбыў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл. Падчас яго візіту сярод іншага абмяркоўвалася пытанне вызвалення палітычных зняволеных. Пасля перамоваў стала вядома пра чарговую групу вызваленых вязняў рэжыму Лукашэнка.
Mar 202 min read


У Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Брэмене адкрылі выставу пра рэпрэсіі ў Беларусі
У Доме прафсаюзаў Брэмена Salidarnast / БКДП сумесна з DGB Bremen адкрылі выставу з партрэтамі прафсаюзных палітвязняў, якія сёння знаходзяцца ў беларускіх турмах. У фае будынка былі размешчаны ролапы з фотаздымкамі і інфармацыяй пра рэпрэсіі супраць незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі.
Mar 192 min read


У Бруселі адбылося пасяджэнне Моладзевага камітэта УЕРР
12–13 сакавіка адбылося пасяджэнне Моладзевага камітэта Усееўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў, на якім Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў прадстаўляў Яўген Дзенісенка.
Mar 171 min read


БКДП на прафсаюзным форуме UIL у Рыме
\У Рыме адбыўся буйны прафсаюзны форум, прымеркаваны да 76-годдзя Італьянскага саюза працы (UIL) — аднаго з трох найбуйнейшых нацыянальных прафцэнтраў Італіі. У мерапрыемстве ўзяў удзел Максім Пазнякоў, які прадстаўляў БКДП.
Mar 111 min read


18 сакавіка ў Брэмене адкрыецца выстава ў падтрымку прафсаюзных палітвязняў Беларусі
8 сакавіка, у Міжнародны дзень палітычных зняволеных (яго таксама называюць Днём падтрымкі або салідарнасці з палітвязнямі), у Брэмене пройдзе акцыя, закліканая нагадаць пра лёсы людзей, пазбаўленых волі па палітычных матывах па ўсім свеце.
Mar 101 min read


БКДП узнагароджаны праваабарончай прэміяй AFL-CIO імя Джорджа Міні і Лэйна Кіркланда
Амерыканская федэрацыя працы – Кангрэс вытворчых прафсаюзаў (AFL-CIO) узнагародзіла Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) прэміяй George Meany–Lane Kirkland Human Rights Award (прэмія па правах чалавека імя Джорджа Міні і Лэйна Кіркланда). Пра гэта паведамляецца ў афіцыйнай заяве AFL-CIO.
Mar 91 min read


Прадстаўнікі БКДП прынялі ўдзел у брусельскім форуме «8+100»
У Бруселі адбыўся форум «8+100», які аб’яднаў беларускія дэмакратычныя сілы і еўрапейскія палітычныя партыі. Па запрашэнні арганізатараў у мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).
Mar 61 min read


Памяці Алены Уладзіміраўны Яськовай
З вялікім болем паведамляем, што пайшла з жыцця Алена Уладзіміраўна Яськова — нацыянальная юрыстка Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), адна з заснавальніц жаночага накірунку БКДП, чалавек высокай прафесійнай і чалавечай меры.
Mar 21 min read


Прафсаюзны актывіст у Беларусі атрымаў 2,5 гады калоніі
Стала вядома пра новы выпадак крымінальнага пераследу прафсаюзнага актывіста. Руслан Бадамшын, актывіст Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) і сябр прафсаюза медыцынскіх работнікаў «Панацэя», прызнаны палітвязнем і асуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Feb 181 min read


Генсакратар МКП назваў вызваленне Аляксандра Ярашука адной з ключавых падзей мінулага года
Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыангл у інтэрв’ю ACTRAV INFO, прысвечаным устойлівасці прафсаюзаў ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, згадаў вызваленне старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука як адно з найважнейшых дасягненняў міжнароднага прафсаюзнага руху ў 2025 годзе.
Feb 181 min read


Лідар прафсаюза «Solidarność» сустрэўся з Аляксандрам Ярашуком
11 лютага 2026 года ў Варшаве адбылася сустрэча старшыні польскага прафсаюза NSZZ «Solidarność» Пятра Дуды і яго намеснікаў з лідарамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), які пасля ліквідацыі незалежных прафсаюзаў у 2022 годзе працягвае дзейнасць у эміграцыі.
Feb 122 min read


«Зрабіць як мага больш усяго, каб асуджаны пакутаваў»
Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, экс-палітвязень Аляксандр Ярашук быў у няволі амаль 3,5 гады. Пра СІЗА на Валадарскага згадвае: было зразумела, што вязніца дажывае свой век, і ніхто нічога рамантаваць не збіраецца. «Салідарнасць» паразмаўляла з былымі палітычнымі вязнямі пра месцы і ўспаміны, якія не адпускаюць нават пасля вызвалення.
Feb 22 min read


Мэр Брэмена прыняў беларускага прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука
26 студзеня ў ратушы Брэмена адбылася сустрэча старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука з прэзідэнтам Федэральнай рады Германіі і мэрам Свабоднага ганзейскага горада Брэмена Андрэасам Бовеншультэ. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Salidarnast e.V. і старшыня брэменскага аддзялення Германскага аб'яднання прафсаюзаў (DGB) Крысціян Вехсельбаўм.
Jan 272 min read


Вольга Брыцікава атрымала прэмію "Праваабарончая салідарнасць"
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, былая лідарка пярвічкі Беларускага Незалежнага прафсаюза ААТ "Нафтан" Вольга Брыцікава была ўзнагароджана прэміяй "Праваабарончая салідарнасць". Узнагароду ёй прысудзіла "Беларуская праваабарончая супольнасць" за стойкасць, прынцыпы і бесперапынную абарону правоў работнікаў нават ва ўмовах ціску і рэпрэсій.
Dec 11, 20251 min read


У Брэмене беларускія незалежныя прафсаюзы ўзнялі тэму гвалту
6 снежня ў Доме прафсаюзаў Брэмена арганізацыя Salidarnast e.V. правяла мерапрыемства ў рамках міжнароднай кампаніі «16 дзён барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын». Удзельнікамі сталі актывісты незалежных беларускіх прафсаюзаў і члены іх сем'яў, а таксама госці з розных гарадоў — Брэмена, Варшавы, Франкфурта-на-Майне і Гановера.
Dec 9, 20252 min read
bottom of page