top of page
Search

Вольга Брыцікава атрымала прэмію "Праваабарончая салідарнасць"

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • 2 days ago
  • 1 min read

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, былая лідарка пярвічкі Беларускага Незалежнага прафсаюза ААТ "Нафтан" Вольга Брыцікава была ўзнагароджана прэміяй "Праваабарончая салідарнасць". Узнагароду ёй прысудзіла "Беларуская праваабарончая супольнасць" за стойкасць, прынцыпы і бесперапынную абарону правоў работнікаў нават ва ўмовах ціску і рэпрэсій.


фота - spring96.org
фота - spring96.org

Вольга Брыцікава - адна з найбольш вядомых палітвязняў, якія пацярпелі за прафсаюзную і грамадскую дзейнасць. У жніўні 2023 года яе затрымалі, а ўжо ў красавіку 2024-га судзілі па артыкуле 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Суд прызначыў тры гады пазбаўлення волі ў агульным рэжыме, пасля чаго Брыцікаву ўключылі ў пералік «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


У жніўні 2024 года адбыўся новы закрыты суд, дзе Вользе дадалі яшчэ тры гады калоніі па некалькіх артыкулах. Пазней Вярхоўны суд скараціў гэты прысуд на адзін год, аднак у студзені 2025 года КДБ унёс яе ў так званы "спіс тэрарыстаў".


На цырымоніі ўручэння прэміі, якая прайшла ў Вільні, журналістка і былая палітвязня Ларыса Шчыракова, якая знаходзілася ў адным атрадзе з Брыцікавай, адзначыла:


«Вольга для мяне — абсалютна крыштальны ў маральным сэнсе чалавек. Яна заўсёды трымалася сваіх каштоўнасцяў і перакананняў і дзеля іх магла ахвяраваць шмат чым. Акрамя таго, яна мяне неверагодна падтрымлівала… Я спадзяюся, што яна хутка атрымае прэмію асабіста».

Узнагароджанне Вольгі Брыцікавай стала яшчэ адным сведчаннем таго, што яе барацьба і мужнасць не забытыя і што міжнародная салідарнасць працягвае падтрымліваць тых, хто стаіць за правы чалавека, нягледзячы на ​​пагрозы і турэмныя тэрміны.


Read in rus and eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page