top of page
Search

Мэр Брэмена прыняў беларускага прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • 18 hours ago
  • 2 min read

26 студзеня ў ратушы Брэмена адбылася сустрэча старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука з прэзідэнтам Федэральнай рады Германіі і мэрам Свабоднага ганзейскага горада Брэмена Андрэасам Бовеншультэ. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Salidarnast e.V. і старшыня брэменскага аддзялення Германскага аб'яднання прафсаюзаў (DGB) Крысціян Вехсельбаўм.


Хрысціян Вехсельбаўм, Аляксандр Ярашук і Андрэас Бовеншультэ ў ратушы Брэмена.
Хрысціян Вехсельбаўм, Аляксандр Ярашук і Андрэас Бовеншультэ ў ратушы Брэмена.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Мэр Брэмена цікавіўся бягучай сітуацыяй у Беларусі, становішчам работнікаў і прафсаюзаў, а таксама магчымымі сцэнарамі змены сітуацыі ў краіне.


Аляксандр Ярашук падрабязна распавёў пра ўмовы ўтрымання палітычных зняволеных у беларускіх турмах, адносінах да іх з боку турэмнай адміністрацыі і практыцы ціску на прафсаюзных актывістаў.

Асобная ўвага была ўдзелена абставінам яго вызвалення. Ярашук падкрэсліў, што выхад на волю ў верасні 2025 года фактычна стаў формай выправаджэння з краіны: ён быў вывезены з Беларусі без дакументаў, сродкаў для існавання і якога-небудзь прававога статусу, што, па сутнасці, стала новай формай рэпрэсій з боку рэжыму.


Падчас сустрэчы Аляксандр Ярашук выказаў падзяку ўладам Брэмена і ўраду ФРГ за падтрымку беларускіх прафсаюзных актывістаў, якія апынуліся ў выгнанні, і за салідарнасць з незалежным прафсаюзным рухам Беларусі. Удзельнікі таксама абмеркавалі дзейнасць Salidarnast/БКДП, у тым ліку працу па абароне правоў беларускіх працоўных на міжнародным узроўні.


Па заканчэнню сустрэчы старшыня брэменскага аддзялення DGB Крысціян Вехсельбаўм прапанаваў мэру Брэмена, які таксама з'яўляецца прэзідэнтам Федэральнай рады ФРГ, запрасіць групу прадстаўнікоў беларускага прафсаюзнага руху ў Бундэсрат. Мэтай такой сустрэчы магло б стаць прамое інфармаванне сенатараў аб сітуацыі ў Беларусі і становішчы прафсаюзных палітвязняў.

Аляксандар Ярашук з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных лідараў незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі. З 2002 года ён узначальвае БКДП, з'яўляецца членам Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і віцэ-старшынёй Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC). У красавіку 2022 года ён быў арыштаваны пасля ператрусаў і пазней прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі. У 2023 годзе беларускія ўлады ўнеслі яго ў так званы "спіс экстрэмістаў".


11 чэрвеня 2025 года ў Осла Аляксандру Ярашуку была прысуджана міжнародная прэмія імя Артура Свэнсана - адна з самых прэстыжных узнагарод у сферы абароны правоў працоўных, якая стала прызнаннем яго шматгадовай барацьбы за свабоду прафсаюзаў і права работнікаў Беларусі.


Read in rus

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page