top of page
Навіны
Search


«Гэта выразны пасыл рэжыму Лукашэнкі, што ніякіх ілюзіяў міжнародны прафсаюзны рух не мае»
У Брусэлі адбылося паседжанне Усееўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў (ВЕРС МКП), у парадку дня якой была сітуацыя з прафсаюзнымі палітвязнямі ў Беларусі і дзеянні міжнароднай прафсаюзнай супольнасці па іх вызваленні.
Nov 24, 20252 min read


"Ідэю салідарнасці задушыць немагчыма"
Пасля ліквідацыі незалежных прафсаюзаў у Беларусі Асацыяцыя "Салідарнасць" стала голасам працоўных і платформай для ідэі пабудовы дэмакратычнага грамадства.
Oct 29, 20255 min read


«Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі»
Былы старшыня незалежнага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паўтара месяца таму выйшаў з Бабруйскай калёніі № 2, яго разам зь іншымі палітвязьнямі вывезьлі ў Літву. У размове з Свабодай ён кажа, што «вялікай радасьці дагэтуль не адчувае», бо мае шмат клопатаў, піша "Радыё Свабода".
Oct 28, 20255 min read


Прадстаўнікі беларускіх прафсаюзаў прынялі ўдзел у з'ездзе IG BCE
В.а. старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў і прадстаўніца асацыяцыі Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк прынялі ўдзел у з'ездзе нямецкага прафсаюза гарнякоў, хімікаў і энергетыкаў IG BCE, які прайшоў у Германіі.
Oct 22, 20251 min read


Прафсаюзная моладзь абмеркавала ўплыў штучнага інтэлекту на працу
З 7 па 8 кастрычніка ў варшаўскім офісе Польскага прафсаюза металістаў (FZZ) прайшоў семінар па лічбавізацыі, арганізаваны Моладзевым камітэтам ITUC PERC. Актывісты прафсаюза абмеркавалі праблемы, звязаныя з хуткім развіццём штучнага інтэлекту і яго ўплывам на працоўнае месца.
Oct 9, 20251 min read


Вольга Брыцікава: нязломная прафсаюзная лідарка за кратамі
Асуджаная па сфабрыкаваных абвінавачваннях і ўнесеная ў беларускі «спіс тэрарыстаў», яна працягвае заставацца нязломленай нават за калючым дротам.
Sep 26, 20251 min read


Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць
Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць
Sep 23, 20252 min read


БКДП на фестывалі салідарнасці FNV у Амстэрдаме
19 верасня ў Амстэрдаме прайшоў Міжнародны фестываль салідарнасці, арганізаваны найбуйнейшым прафсаюзам Нідэрландаў - FNV. Мерапрыемства сабрала актывістаў з больш як 15 краін свету, уключаючы Сурынам, Індыю, Уганду, ЗША, Кенію, Калумбію, Гану, Нігерыю і Беларусь.
Sep 23, 20252 min read


Гендырэктар МАП прывітаў на волі лідара БКДП Аляксандра Ярашука
17 верасня адбылася сустрэча ў рэжыме анлайн былога палітвязня, які быў вызвалены некалькі дзен таму, лідара БКДП Аляксандра Ярашука з Генеральным Дырэктарам МАП Жыльбертам Унгбо і Дырэктарам Бюро МАП па працы з працоўнымі ACTRAV Марыяй Хеленай Андрэ. У сустрэчы таксама прыняў удзел Загадчык сектара Еўропы і Цэнтральнай Азіі Бюро па дзейнасці працоўных МАП Сяргеюс Главацкас.
Sep 18, 20251 min read


У Літве прайшла сустрэча вызваленых беларускіх прафсаюзаў лідараў з генсакратаром МКП
16 верасня ў Вільнюсе прайшла трохгадзінная сустрэча вызваленых беларускіх прафсаюзных лідараў — старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука і былога кіраўніка прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча — з генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Люкам Трыянглам.
Sep 17, 20251 min read


Аляксандр Ярашук падзякаваў беларускаму народу
12 верасня ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі напярэдадні палітвязнямі.
Sep 15, 20251 min read


Прафсаюзныя лідары Аляксандр Ярашук і Генадзь Фядыніч вызвалены
11 верасня ў Беларусі вызвалілі 52 палітычныя зняволеныя. Сярод іх - ключавыя фігуры незалежнага прафсаюзнага руху: старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук і былы кіраўнік Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.
Sep 12, 20252 min read


БКДП павіншаваў польскую "Салідарнасць" з 45-годдзем
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) накіраваў віншаванне польскаму прафсаюзу "Салідарнасць" з нагоды яго 45-годдзя. Ліст падпісалі выконваючы абавязкі старшыні Максім Пазнякоў і намеснік старшыні Сяргей Антусевіч.
Sep 1, 20251 min read


Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады
Трыццаць гадоў таму прайшла забастоўка работнікаў Мінскага метрапалітэна, якая ўпершыню ў гісторыі постсавецкай Беларусі была жорстка падаўленая сілавымі метадамі. «Салідарнасць» успамінае, як улады пачалі пераходзіць ад перамоваў — да дручкоў.
Aug 18, 20253 min read


Памяці Мікалая Галко
13 жніўня на 78-м годзе жыцця сышоў наш брат і сябра Свабоднага прафсаюза металістаў, рэдактар прафсаюзных бюлетэняў СПМ "Рабочая салідарнасць" — Мікалай Галко.
Aug 14, 20251 min read


Беларуская моладзь пад перакрыжаваным агнём
У Міжнародны дзень моладзі важна пагаварыць пра тое, як войны і рэпрэсіі ўплываюць на моладзь. У Беларусі цэлае пакаленне вырасла пад кантролем прапаганды і абмежаванняў, але ў маладых людзей усё яшчэ ёсць шанец абараніць сваё права на свабоду і будучыню без гвалту.
Aug 13, 20252 min read


«Кожнае пакаленне беларусаў мела ў сваім жыццёвым заплечніку: хто — вайну, хто — эміграцыю, хто — турмы»
Былы палітзняволены Андрэй Комлік-Ямацін, які страціў працу на заводзе праз актыўнасць у незалежным прафсаюзе і вымушаны быў з’ехаць праз палітычны пераслед, распавёў «Салідарнасці» пра жыццё ў эміграцыі і мары пра Беларусь здаровага чалавека.
Jul 30, 20256 min read


БКДП прыняў удзел у сустрэчы МКП па пытаннях аховы працы
2 ліпеня 2025 года прадстаўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Павел Сакалоўскі прыняў удзел у сустрэчы, арганізаванай Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў (МКП), прысвечанай пытанням аховы працы на глабальным і нацыянальным узроўнях. На анлайн-сесіі прафсаюзныя актывісты з усяго свету абмеркавалі прыярытэты і новыя выклікі ў сферы бяспекі і аховы працы.
Jul 3, 20251 min read


Адбылася сустрэча прадстаўнікоў БКДП з Генеральным дырэктарам МАП
На пляцоўцы Міжнароднай канферэнцыі працы прадстаўнікі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правялі сустрэчу з Генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Жылберам Унгбо.
Jun 11, 20251 min read


Суд без прысутнасці абвінавачанага ператвараецца ў інструмент запалохвання
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае выкарыстоўваць механізм завочнага пераследу ў адносінах да прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзнага руху. Нядаўні выпадак з Леанідам Судаленкам, юрыстам Salidarnast e.V., пралівае святло на палітычную матываванасць падобных абвінавачанняў.
Jun 11, 20252 min read
bottom of page