Гендырэктар МАП прывітаў на волі лідара БКДП Аляксандра Ярашука
- Salidarnast Belarus
- Sep 18
- 1 min read
17 верасня адбылася сустрэча ў рэжыме анлайн былога палітвязня, які быў вызвалены некалькі дзен таму, лідара БКДП Аляксандра Ярашука з Генеральным Дырэктарам МАП Жыльбертам Унгбо і Дырэктарам Бюро МАП па працы з працоўнымі ACTRAV Марыяй Хеленай Андрэ. У сустрэчы таксама прыняў удзел Загадчык сектара Еўропы і Цэнтральнай Азіі Бюро па дзейнасці працоўных МАП Сяргеюс Главацкас.
Генеральны Дырэктар МАП і Дырэктар Бюро МАП па працы з працоўнымі ACTRAV горача віталі Аляксандра Ярашука на волі і падкрэслілі, што арганізацыя прыкладала ўсе намаганні, каб гэта адбылося.
На сустрэчы былі абмеркаваны першачарговыя задачы МАП па выкананні ўрадам Беларусі Параграфа 33 Статута МАП, цэнтральнае месца ў якіх займае неадкладнае вызваленне 24 прафсаюзных актывістаў Беларусі, якія застаюцца ў зняволенні.
Аляксандр Ярашук праінфармаваў прадстаўнікоў МАП аб тым, што выкананню гэтай найважнейшай задачы была прысвечана яго ўчарашняя сустрэча разам з былым старшынёй прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам з Генеральным Сакратарам МКП Люкам Трыянглам, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі абодвух літоўскіх прафцэнтраў LPSK і Solidarumas (Dalia Jakutavichė, Artūras Cherniauskas, Kristina Krupovichienė, and Jovita Pretzsch), загадчык сектара Еўропы і Цэнтральнай Азіі Бюро па дзейнасці працоўных МАП Сяргеюс Главацкас, выканаўчы сакратар МКП-ВЕРС Антон Лепік, цяперашнія кіраўнікі БКДП Максім Пазнякоў і Сяргей Антусевіч.
Read in eng or rus





Comments