Аляксандр Ярашук падзякаваў беларускаму народу
- Salidarnast Belarus
- Sep 15
- 1 min read
12 верасня ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі напярэдадні палітвязнямі. Гэта адбылося пасля чарговых перамоваў паміж Лукашэнкам і прадстаўніком адміністрацыі Дональда Трампа Джонам Коўлам.

На прэс-канферэнцыі выступілі Генадзь Фядыніч і старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які асабліва падзякаваў беларускаму народу, “які даў сілы выстаяць у тых нечалавечых умовах”.
— Мы цудоўна ўсведамлялі, што працягваем слаўную гісторыю беларускага народу. Сёння спяваў Вольны хор і слёзы выступалі на вачах, бо немагчыма не адчуваць гэтую генетычную сувязь з маімі продкамі, справу якіх я працягваю.
Ярашук назваў шклоўскую калонію “фабрыкай катаванняў”.
— У першую ноч у ШЫЗА я думаў, што не перажыву яе, мне тады было 72 гады. Але як перажыў тую ноч, дык ведаў, што ніхто больш не зможа нада мной узяць верх. У той жа дзень, калі выйшаў, то сказаў “пайшлі вы далёка-далёка!” і пачаў спяваць. Я чакаў рэакцыі, але міліцыянты маўчалі, бо яны баяцца. І калі мы ехалі ўчора з кадэбэшнікамі — усе ў масках. Дык чаго яны баяцца, калі яны лічаць сябе гаспадарамі? Бо ведаюць, што рана ці позна за ўсё прыйдзецца адказваць.
Read in eng or рус





Comments