top of page
Навіны
Search


БКДП далучыўся да заявы праваабарончай кааліцыі аб рэпрэсіях у Беларусі
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) далучыўся да сумеснай заявы праваабарончай кааліцыі, прысвечанай ацэнцы сітуацыі з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі.
Oct 152 min read


Беларускія работнікі застаюцца без прафсаюзаў на фоне дыскрымінацыі і прымусовай працы
У новым дакладзе, ад 14 верасня 2026 года Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса, асобная ўвага нададзеная працоўным адносінам. Дакумент прысвечаны перадусім правам жанчын і гендарнай роўнасці, аднак значная яго частка датычыцца занятасці, аплаты працы, дыскрымінацыі на працоўным месцы, становішча прафсаюзаў і прымусовай працы.
Oct 143 min read


«Ідэалогія» з кувалдай
Уладзімір Габраў, заснавальнік прарасійскага мілітарысцкага клуба «Скіф», працуе спецыялістам службы ідэалагічнай работы, сацыяльнай і маладзёжнай палітыкі Рэчыцкага ўпраўлення тэхналагічнага транспарту, якое ўваходзіць у структуру «Беларуснафты». Паводле даных «Флагштока», гэтую пасаду ён займае як мінімум з верасня 2025 года.
Sep 302 min read


Заява кіраўніка МУС можа азначаць новую хвалю ціску на работнікаў
Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што прадпрыемствы павінны стаць адным з прыярытэтных напрамкаў «прафілактычнай» працы сілавікоў. Гэта прагучала 23 верасня падчас камандна-штабных вучэнняў МУС у Гомельскай вобласці.
Sep 281 min read


"Нядбайных" удзельнікаў уборачнай кампаніі, будуць адпраўляць у войска
Лукашэнка вырашыў выкарыстоўваць войска як інструмент пакарання за правалы ў сельскай гаспадарцы. Пасля даручэння адпраўляць «нядбайных» удзельнікаў уборачнай кампаніі радавымі на паўднёвую мяжу міністр абароны Віктар Хрэнін далажыў, як ведамства збіраецца выконваць гэты загад.
Jul 242 min read


Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў адзначаны Прэміяй імя Джорджа Міні і Лэйна Кіркланда
7 чэрвеня Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) атрымаў Прэмію імя Джорджа Міні і Лэйна Кіркланда ў галіне правоў чалавека. Гэта ўзнагарода з`яўляецца адной з самых прэстыжных міжнародных прафсаюзных прэмій.
Jun 81 min read


Да сумеснай заявы аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі далучылася Human Rights House Foundation
Да сумеснай заявы аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі далучылася яшчэ адна міжнародная арганізацыя — Human Rights House Foundation. Такім чынам, міжнародная падтрымка дакумента, з якім раней выступілі беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадзянскія ініцыятывы, працягвае пашырацца.
Jun 41 min read


Прафсаюзы з усяго свету выступілі ў Жэневе ў падтрымку зняволеных беларускіх актывістаў
Сёння ў Жэневе, каля помніка Broken Chair, прайшла міжнародная акцыя салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі палітвязнямі. Нягледзячы на праліўны дождж, дзясяткі прафсаюзных лідараў і актывістаў з розных краін свету сабраліся, каб падтрымаць тых, хто застаецца за кратамі ў Беларусі за абарону правоў работнікаў і свабоды аб’яднання.
Jun 41 min read


Праваабаронцы і прафсаюзы заявілі пра крызіс працоўных правоў у Беларусі
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадскія ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай пра сістэмны крызіс правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі.
Jun 26 min read


«Мір немагчымы там, дзе працоўныя пазбаўленыя права голасу»
На 54-м з’ездзе CGT, які праходзіць у горадзе Тур з 1 па 5 чэрвеня, беларускі незалежны прафсаюзны рух прадставіў намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч.
Jun 11 min read


Беларускія і іранскія незалежныя прафсаюзныя лідары дамовіліся ўмацоўваць салідарнасць
Падчас 23-га федэральнага кангрэса Канфедэрацыі нямецкіх прафсаюзаў (DGB) у Берліне старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і выканаўчая дырэктарка Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк сустрэліся з прадстаўнікамі Іранскай канфедэрацыі працы ў выгнанні (ILC).
May 132 min read


Беларускія ўлады рыхтуюць змены ў Працоўны кодэкс
У Беларусі абмяркоўваюцца сур’ёзныя змены ў працоўным заканадаўстве, якія могуць закрануць базавыя гарантыі работнікаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра адмову ад звыклай працэдуры падаўжэння кантрактаў.
May 41 min read


Лідар беларускіх прафсаюзаў сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі
21 сакавіка, падчас візіту ў Вену, Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), сустрэўся з міністрам працы Аўстрыі Карынай Шуман.
Apr 241 min read


Максім Пазнякоў: «Сацыяльны дыялог немагчымы без прафсаюзных свабод»
Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў прыняў удзел у 39-м Пангрэцкім з’ездзе Генеральнай канфедэрацыі працы Грэцыі (GSEE), які праходзіць 16–18 красавіка 2026 года ў Іракліёне. Падчас міжнароднага мерапрыемства, прысвечанага калектыўным перамовам і сацыяльнаму дыялогу, ён узняў пытанне працяглых рэпрэсій супраць работнікаў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Apr 172 min read


Афрыканская рэгіянальная арганізацыя МКП выступіла ў абарону беларускіх прафсаюзнікаў
Афрыканская рэгіянальная арганізацыя Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC-Africa) выступіла з заявай, у якой запатрабавала неадкладнага і безумоўнага вызвалення прафсаюзных лідараў, актывістаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Apr 71 min read


Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс"
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць працоўных. Чарговы прыклад - справа Ігара Калуева з Мікашэвічаў, паведамляе "Наша ніва".
Oct 23, 20251 min read


Выбух на "Гродна Азоце": двое работнікаў у рэанімацыі
29 жніўня на філіяле "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот" адбыўся выбух катла ў кацельным цэху, цяжкія траўмы атрымалі двое работнікаў прадпрыемства.
Sep 3, 20251 min read


Беларускія незалежныя прафсаюзы заявілі ў ААН аб пераследзе працоўных
29 жніўня ў Жэневе адбылася прэ-сесія па Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА, UPR). На мерапрыемстве ад імя Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) выступіла Марыя Жарылоўская.
Sep 1, 20252 min read


Дзень нараджэння ў палітвязня Сяргея Шэлеста
24 ліпеня палітвязню Сяргею Шэлесту, былому працаўніку «Гродна Азота», асуджанаму па справе «Рабочага Руху» на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, споўнілася 33 гады.
Jul 24, 20251 min read


Дзень нараджэння ў фігуранта ініцыятывы "Рабочы рух" і палітвязня Анрэя Пагерыла
Сёння, 23 чэрвеня 2025 года, сябру Беларускага Незалежнага прафсаюза і палітвязню Андрэю Пагерылу, асуджанаму па справе «Рабочага Руху» на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, споўнілася 34 гады.
Jun 23, 20251 min read
bottom of page