top of page
Search

Афрыканская рэгіянальная арганізацыя МКП выступіла ў абарону беларускіх прафсаюзнікаў

  • 16 hours ago
  • 1 min read

Афрыканская рэгіянальная арганізацыя Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC-Africa) выступіла з заявай, у якой запатрабавала неадкладнага і безумоўнага вызвалення прафсаюзных лідараў, актывістаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.



У заяве, апублікаванай 27 сакавіка, падкрэсліваецца, што беларускія прафсаюзныя дзеячы падвяргаюцца пераследу за ажыццяўленне права на аб’яднанне, свабоду выказвання меркавання і абарону інтарэсаў работнікаў.


У заяве таксама адзначаецца, што крымінальныя справы супраць прафсаюзных лідараў сведчаць пра мэтанакіраваную і сістэматычную атаку на незалежны прафсаюзны рух у Беларусі. Работнікаў крыміналізуюць за арганізацыю, удзел у страйках і абарону годнасці і справядлівасці на працоўным месцы.


ITUC-Africa заклікала ўрад Беларусі неадкладна і без усялякіх умоў вызваліць усіх палітычных зняволеных, уключаючы ўсіх затрыманых прафсаюзнікаў, а таксама адмяніць усе прысуды, вынесеныя за рэалізацыю фундаментальных свабодаў. У заяве асабліва падкрэсліваецца: ніводзін работнік не павінен быць зняволены за тое, што адстойвае свае правы.


«Барацьба беларускіх прафсаюзнікаў — гэта барацьба за годнасць, справядлівасць і дэмакратыю, каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць работнікаў на розных кантынентах. Афрыканскія работнікі цвёрда стаяць у салідарнасці з імі», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, афрыканская рэгіянальная арганізацыя МКП запатрабавала ад беларускіх уладаў тэрмінова зрабіць крокі па аднаўленні грамадзянскай і дэмакратычнай прасторы, уключаючы:


  • поўную павагу да свабоды аб’яднання і калектыўных перамоваў;

  • спыненне пераследу, запалохвання і крымінальнага пакарання прафсаюзных актывістаў;

  • аднаўленне незалежных прафсаюзных структур і іх дзейнасці.


У заяве таксама ўтрымліваецца заклік не аслабляць, а, наадварот, узмацняць міжнародную салідарнасць і адвакацыйную працу праз публічную мабілізацыю, дыпламатычны ціск і каардынаваныя кампаніі.


Read in eng and rus

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page