Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс"
- Salidarnast Belarus
- 3 hours ago
- 1 min read
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць працоўных. Чарговы прыклад - справа Ігара Калуева з Мікашэвічаў, паведамляе "Наша ніва".

Мяркуючы па адкрытых звестках, 51-гадовы Ігар Калуеў працаваў на розных прадпрыемствах свайго роднага горада. Яго затрымалі ў лістападзе 2024 года. З таго часу ён прайшоў праз поўны набор палітычных абвінавачанняў:
ч. 3 арт. 361-1 КК - "уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання";
ч. 3 арт. 361 КК - "заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі";
ст. 369 КК - "абраза прадстаўніка ўлады";
ч. 1 арт. 368 КК - "абраза Лукашэнкі".
Суд адбываўся ў Берасці. Прыгавор фармальна не апублікаваны, але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, звязаны з пазбаўленнем волі. Максімальнае пакаранне па гэтых артыкулах - да пяці гадоў калоніі.
Сутнасць абвінавачанняў не раскрываецца, аднак амаль напэўна гаворка ідзе аб яго актыўнасці ў інтэрнэце: каментарах і публікацыях, якія не спадабаліся ўладам. Нядаўна Ігара Калуева ўнеслі і ў спісы "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў", якія вядуць МУС і КДБ.
Гэты выпадак, яшчэ адно пацверджанне таго, што ў Беларусі быць працоўным са сваім меркаваннем - небяспечна. Рабочых, чыя салідарнасць у жніўні 2020 года стала шокам для рэжыму, зараз сістэмна караюць - аднаго за другім. Рэжым, які калісьці абяцаў "стабільнасць для працоўных", сёння разбурае саму ідэю годнасці.
Read in рус
Comments