top of page
Search

Выбух на "Гродна Азоце": двое работнікаў у рэанімацыі

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • 2 days ago
  • 1 min read

29 жніўня на філіяле "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот" адбыўся выбух катла ў кацельным цэху, цяжкія траўмы атрымалі двое работнікаў прадпрыемства.


ree

Афіцыйныя крыніцы назвалі тое, што адбылося «хлопком газовоздушной смеси» пры пераводзе катла з прыроднага газу на дызельнае паліва. Але фактычна гаворка ідзе аб выбуху - аварыі, якая паказвае на сур'ёзныя праблемы з захаваннем тэхнікі бяспекі і кантролем за станам абсталявання.


Па дадзеных тэхнічнай інспекцыі працы праўладнага "Белхімпрафсаюза", адзін з працоўных атрымаў апёкі II ступені 18% паверхні цела. Другі - апынуўся ў яшчэ больш цяжкім стане: у яго зафіксаваныя чэрапна-мазгавая траўма, пералом косткі чэрапа і шматлікія парэзы ад аскепкаў.


Абодва мужчыны былі дастаўлены ў бальніцу. Аднаму з іх лекары правялі экстраную аперацыю на чэрапе, яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі. Следчы камітэт і кішэнны прафсаюз заяўляюць аб пачатку праверкі і "аказанні падтрымкі пацярпелым".


На "Гродна Азоце" працуюць тысячы людзей, многія з якіх ужо прывыклі да таго, што сістэма аховы працы існуе хутчэй на паперы. Ва ўмовах знішчэння Незалежнага прафсаюза ў 2022 годзе, на прадпрыемстве ў працоўных няма рэальнага інструмента, каб абараняць свае правы і патрабаваць бяспечных умоў працы.


Read in рус or eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page