top of page
Навіны
Search


МАП зноў канстатуе невыкананне Беларуссю сваіх патрабаванняў
17 лістапада Адміністрацыйны савет Міжнароднай арганізацыі працы зноў разгледзеў сітуацыю з парушэннем прафсаюзных правоў у Беларусі. Галоўная выснова прадстаўленага даклада: істотных зменаў у гэтым пытанні не адбылося. Улады Беларусі па-ранейшаму не выконваюць рэкамендацыі МАП, незалежныя прафсаюзы застаюцца пад забаронай, а іх актывісты знаходзяцца ў зняволенні.
2 hours ago2 min read


Беларускія незалежныя прафсаюзы выступілі на Еўрапейскім савеце прадпрыемства Yara International
Прадстаўнікі БКДП і Salidarnast e.V. прынялі ўдзел у сустрэчы Еўрапейскага савета прадпрыемства Yara International, якая прайшла 3 лістапада ў Осла. Асобная частка праграмы была прысвечана сітуацыі з правамі работнікаў і прафсаюзаў у Беларусі.
Nov 52 min read


Дэпутат Бундэстага зноў павіншаваў беларускага палітзняволенага прафсаюзніка
Дэпутат нямецкага Бундэстага Хельге Лімбург, які ўзяў шэфства над беларускім палітзняволеным прафсаюзным актывістам Андрэем Пагерыла, зноў накіраваў яму ліст. У ім парламентарый павіншаваў Андрэя Пагерыла з днём нараджэння і нагадаў, што пра яго не забываюць у Германіі.
Sep 172 min read


Як улады вырашаюць праблемы беларускай вёскі?
Намеснік старшыні БКДП Максім Пазнякоў у каментары тэлеканалу «Белсат» звярнуў увагу на практыку прымусовага прыцягнення работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый да вайсковых збораў.
Sep 71 min read


Тры работнікі загінулі ў каналізацыйнай шахце ў Калінкавічах
1 верасня ў Калінкавічах загінулі тры работнікі філіяла «Калінкавічвадаканал»: 44-гадовы начальнік участка і два слесары ва ўзросце 43 і 37 гадоў.
Sep 21 min read


Нямецкі тэлеканал ZDF расследуе дзелавыя адносіны еўрапейскіх кампаній з Беларуссю
На нямецкім тэлебачанні выйшаў дакументальны фільм «Belarus – Geschäfte mit einer Diktatur?» («Беларусь – бізнес з дыктатурай?»), прысвечаны таму, як еўрапейскія кампаніі працягваюць наўпрост ці ўскосна весці бізнес з Беларуссю, нягледзячы на санкцыйную палітыку ЕС.
Sep 11 min read


«Барацьба за мір і дэмакратыю – неад'емная частка прафсаюзнага руху»
Пра «цуд арганізацыі», жаданне нямецкіх працоўных аб’ядноўвацца і галоўныя дасягненні прафсаюзаў Германіі ў пасляваенныя часы «Салiдарнасць» пагаварыла з Ульрыхам Брайтбахам — актывістам набуйнейшага галіновага прафсаюза свету, нямецкага IG Metall.
Aug 316 min read


Шэраг трагічных падзей ужо сведчыць пра крызіс на ААТ «Беларуськалій»
Паводле паведамлення афіцыйнага Telegram-канала «Беларуськалія», на другім рудніку падчас агляду горных выпрацовак лавы ў выніку абрушэння парод кроўлі траўму атрымаў горны майстар Дзмітрый Пятровіч. Пазней ён памёр у бальніцы.
Aug 191 min read


Асуджаны на 8 гадоў прафсаюзны актывіст згубіў зрок у калоніі
71-гадовага актывіста незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі, як і многіх яго калег, затрымалі 19 красавіка 2022 года. Праз дзевяць месяцаў яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса на 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. За час знаходжання за кратамі зрок Вацлава Арэшкі значна пагоршыўся: апроч іншых захворванняў, ён практычна аслеп.
Aug 132 min read


Як IG Metall агітуе ў прафсаюз жыхароў Брэмерхафена з Усходняй Еўропы
7 жніўня ў Брэмерхафене прадстаўнікі мясцовага аддзялення IG Metall правялі інфармацыйны пікет, каб прыцягнуць украінскіх, беларускіх і рускамоўных жыхароў горада да прафсаюзнага руху і расказаць ім пра магчымасці абароны сваіх працоўных інтарэсаў. У акцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі аб’яднання беларускіх незалежных прафсаюзаў у выгнанні.
Aug 102 min read


Пытанне беларускіх незалежных прафсаюзаў прагучала на сустрэчы ў EESC
17 чэрвеня ў Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) Шэймасам Боландам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці. Асобная ўвага падчас размовы была нададзеная сітуацыі з прафсаюзам рухам у Беларусі.
Jun 191 min read


Прадстаўнік БКДП выступіў на канферэнцыі Генеральнай федэрацыі працы Бельгіі
Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максім Пазнякоў прыняў удзел у канферэнцыі Fédération générale du travail de Belgique (FGTB), дзе расказаў пра становішча працоўных і незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі.
Jun 111 min read


Вызвалены лідар БКДП прыме ўдзел ва ўручэнні прэміі Артура Свенсана
Беларускі прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук цяпер знаходзіцца ў Нарвегіі, дзе бярэ ўдзел у цырымоніі ўручэння Міжнароднай прэміі Артура Свенсана за прафсаюзныя правы. Летась гэтая прэмія была прысуджана самому Ярашуку, калі ён яшчэ знаходзіўся ў беларускай турме.
Jun 101 min read


Трагедыя на "Гродна Азоце" як сімптом. Старшыня "Салідарнасці" аб становішчы работнікаў у Беларусі
Трагедыя на «Гродна Азоце», дзе работнік прадпрыемства скончыў жыццё самагубствам, зноў паставіла пытанне пра тое, у якой маральна-псіхалагічнай атмасферы сёння жывуць беларускія заводы.
May 151 min read


Беларускія ўлады рыхтуюць змены ў Працоўны кодэкс
У Беларусі абмяркоўваюцца сур’ёзныя змены ў працоўным заканадаўстве, якія могуць закрануць базавыя гарантыі работнікаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра адмову ад звыклай працэдуры падаўжэння кантрактаў.
May 41 min read


Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс"
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць працоўных. Чарговы прыклад - справа Ігара Калуева з Мікашэвічаў, паведамляе "Наша ніва".
Oct 23, 20251 min read


Выбух на "Гродна Азоце": двое работнікаў у рэанімацыі
29 жніўня на філіяле "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот" адбыўся выбух катла ў кацельным цэху, цяжкія траўмы атрымалі двое работнікаў прадпрыемства.
Sep 3, 20251 min read
bottom of page