top of page
Search

Шэраг трагічных падзей ужо сведчыць пра крызіс на ААТ «Беларуськалій»

  • 18 hours ago
  • 1 min read

Паводле паведамлення афіцыйнага Telegram-канала «Беларуськалія», на другім рудніку падчас агляду горных выпрацовак лавы ў выніку абрушэння парод кроўлі траўму атрымаў горны майстар Дзмітрый Пятровіч. Пазней ён памёр у бальніцы.



Нагадаем, што за апошнія два месяцы на салігорскім прадпрыемстве загінулі ўжо чатыры чалавекі, яшчэ трое атрымалі траўмы.




У мінулым адзін з лідараў Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ «Беларуськалій», а цяпер кіраўнік Асацыяцыі Salidarnast Павел Сакалоўскі распавёў «Салідарнасці», што шэраг гэтых трагічных выпадкаў ужо сведчыць пра сістэмны крызіс у сферы аховы працы на прадпрыемстве:


— На мой погляд, такая тэндэнцыя складваецца таму, што ўлада аддае перавагу прызначэнню на многія кіруючыя пасады людзей, зыходзячы з іх лаяльнасці, а не прафесійных якасцяў.

Калі казаць пра апошні трагічны выпадак, то я магу меркаваць наступнае. Гаворка ідзе пра горнага майстра, а надзвычайнае здарэнне адбылося ў той момант, калі ён аглядаў выпрацоўкі лавы.


Ёсць частка старых выпрацовак, дзе раней вялася здабыча карысных выкапняў. Праз пэўны час кіраўніцтва «Беларуськалія» вырашыла, што адтуль можна здабыць яшчэ больш карысных выкапняў. Аднак у такіх месцах адбываецца значнае адслаенне даху і сцен шахты, што павышае рызыку абрушэння. Таму ёсць верагоднасць, што загінулы майстар аглядаў якраз адну з такіх выпрацовак.


Вікторыя Лявонцьева


Read in eng and ger

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page