top of page
Search

Прадстаўнік БКДП выступіў на канферэнцыі Генеральнай федэрацыі працы Бельгіі

  • 20 hours ago
  • 1 min read

Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максім Пазнякоў прыняў удзел у канферэнцыі Fédération générale du travail de Belgique (FGTB), дзе расказаў пра становішча працоўных і незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі.



У сваім выступленні ён нагадаў, што сёння Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе незалежныя прафсаюзы цалкам забароненыя дзяржавай. Пазнякоў падкрэсліў, што пасля ліквідацыі БКДП і арганізацый, якія ўваходзілі ў яго склад, больш за 70 прафсаюзных лідараў і актывістаў падвергліся крымінальнаму пераследу, а звыш 20 чалавек да гэтага часу знаходзяцца ў зняволенні толькі за сваю законную прафсаюзную дзейнасць. Беларускія работнікі, паводле яго слоў, пазбаўленыя права свабодна ствараць прафсаюзы, выбіраць сваіх прадстаўнікоў і весці калектыўныя перамовы.


Ён таксама звярнуў увагу на ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над рынкам працы, палітычную дыскрымінацыю работнікаў, ціск за грамадзянскую пазіцыю, а таксама на практыкі прымусовай працы.

Нягледзячы на арышты, турэмныя тэрміны і вымушаную эміграцыю, рух дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі працягвае працу ў выгнанні, фіксуе парушэнні працоўных правоў і дамагаецца вызвалення сваіх калег. Максім Пазнякоў заклікаў міжнародную супольнасць захоўваць увагу да сітуацыі ў Беларусі, падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных прафсаюзных актывістаў і дамагацца аднаўлення свабоды аб’яднання.


Read in eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page