Беларускія ўлады рыхтуюць змены ў Працоўны кодэкс
- May 4
- 1 min read
У Беларусі абмяркоўваюцца сур’ёзныя змены ў працоўным заканадаўстве, якія могуць закрануць базавыя гарантыі работнікаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра адмову ад звыклай працэдуры падаўжэння кантрактаў.
Замест гэтага работнікам могуць пачаць прапаноўваць кожны раз падпісваць новы працоўны дагавор, што, на думку экспертаў, можа зрабіць працоўныя адносіны яшчэ менш стабільнымі і ўзмацніць залежнасць чалавека ад наймальніка.
Адначасова абмяркоўваецца і новая мадэль занятасці. Гаворка ідзе пра так званы самарэгуляваны працоўны час, калі работнік сам вызначае, калі і колькі працаваць, а наймальнік не абавязаны пастаянна забяспечваць яго заданнямі. За вонкавай гнуткасцю такой мадэлі могуць хавацца новыя рызыкі: размыванне адказнасці наймальніка, аслабленне працоўных гарантый і рост нестабільнай занятасці.
Чаму ўлады хочуць адмовіцца ад падаўжэння кантрактаў? Ці можа новая сістэма зрабіць работУ Беларусі абмяркоўваюцца сур’ёзныя змены ў працоўным заканадаўстве, якія могуць закрануць базавыя гарантыі работнікаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра адмову ад звыклай працэдуры падаўжэння кантрактаў.нікаў яшчэ больш уразлівымі? Што на практыцы азначае самарэгуляваны працоўны час? І як усе гэтыя змены могуць паўплываць на працоўныя правы ў Беларусі?
Пра гэта «Маланка» пагаварыла ў эфіры са старшынём Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.
Read in rus



Comments