top of page
Search

У Парыжы прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі прафсаюзнікамі

У панядзелак, 24 ліпеня, дэлегацыя французскіх актывістаў Міжнароднай сацыялістычнай лігі (LIS) прыбыла да пасольства Рэспублікі Беларусь у Парыжы, каб уручыць больш за шэсць тысяч подпісаў салідарнасці, сабраных у межах кампаніі "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм".


LIS activists in front of the Belarusian Embassy in France
Актывісты МСЛ перад амбасадай Беларусі ў Францыі

Прадстаўнікі Лукашэнкі праігнаравалі званкі дэлегацыі, і ў адказ актывісты МСЛ вырашылі пакінуць подпісы ў дыпламатычнай паштовай скрыні пасольства Беларусі.


LIS activists in front of the Belarusian Embassy in France
Супрацоўнікі амбасады не вышлі да актывістаў

Больш за 6500 актывістаў з розных краінаў выказалі сваю падтрымку кампаніі. Акцыі салідарнасці прайшлі ў розных краінах, у тым ліку Літве, Польшчы, Швецыі, ЗША, ФРГ, Італіі, Бразіліі і Іспаніі. Актывісты міжнароднага працоўнага руху імкнуцца прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да складанай сітуацыі ў Беларусі і прыкласці ўсе намаганні для спынення палітычных пераследаў і рэпрэсій.


У апошнія гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі назіраюцца сістэматычныя рэпрэсіі ў дачыненні да іншадумства і актывістаў любой формы дзейнасці. Сітуацыя ў Беларусі стала асабліва сумнай пасля пачатку Расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Улады Лукашэнкі пераследуюць усіх, хто выступае супраць вайны ці крытыкуе іх дзеянні. Вынікам такой палітыкі сталі паўтары тысячы палітычных зняволеных, у тым ліку 44 прафсаюзныя актывісты і лідары дэмакратычных прафсаюзаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах і лагерах.


Сусветная грамадскасць і прафсаюзы з усяго свету рэагуюць на гэтыя акты беззаконня. У пачатку чэрвеня Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца дзеянні ўрада Беларусі. Члены Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаюць урады ўсіх краін перагледзець свае адносіны з рэжымам Лукашэнкі і прыняць меры для спынення парушэнняў правоў чалавека.


Read this text in eng or рус

bottom of page