top of page
Search

Бразільскія актывісты падтрымліваюць патрабаванні аб вызваленні прафсаюзных палітвязняў у Беларусі

Да міжнароднай акцыі "Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!" далучаюцца ўдзельнікі з усяго свету. Прадстаўнікі працоўных з розных краін выступаюць з патрабаваннямі вызвалення прафсаюзных палітвязняў у Беларусі і супраць сістэматычных рэпрэсій, якія здзяйсняюцца ўрадам Лукашэнкі.


Activists LIS outside the Belarusian embassy in Brasilia
Актывісты каля беларускай амбасады ў Бразіліа

У чацвер, 29 чэрвеня, актывісты з Бразіліі перадалі пасольству Беларусі ў гэтай краіне петыцыю, што ўтрымлівае патрабаванне аб вызваленні прафсаюзных лідараў, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі. Подпісы перадалі выкладчыкі мясцовага ўніверсітэта і актывісты арганізацыі Сацыялістычнай рэвалюцыі, якая з'яўляецца часткай Міжнароднай сацыялістычнай лігі (LIS).



Больш за 6500 актывістаў з усяго свету ўжо далучыліся да кампаніі. Акцыі адбыліся ў Літве, Польшчы, Швецыі, ЗША, ФРГ і Італіі. Прафсаюзныя актывісты з іншых краін таксама выказалі свой намер далучыцца да акцыі найбліжэйшым часам. Яны імкнуцца прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі і зрабіць усё магчымае для спынення палітычнага пераследу.


Апошнія гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі адзначаюцца сістэматычнымі рэпрэсіямі супраць іншадумства і праяваў любых формаў актывізму.

Сітуацыя ў Беларусі стала невыноснай пасля пачатку Расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Улады Лукашэнкі пераследуюць усіх, хто выказваецца супраць вайны ці крытыкуе іх дзеянні. У выніку ў беларускіх турмах і лагерах знаходзяцца 1502 палітычныя зняволеныя, у тым ліку 44 прафсаюзныя актывісты і лідары дэмакратычных прафсаюзаў.


Міжнародная грамадскасць і прафсаюзы ўсяго свету рэагуюць на гэтыя акты беззаконня. На пачатку чэрвеня Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца дзеянні ўрада Беларусі. Сябры Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаюць урады ўсіх краін перагледзець адносіны з рэжымам Лукашэнкі і прыняць меры для спынення парушэнняў правоў чалавека.


Read this text in eng or рус

bottom of page