top of page
Search

Італьянскія прафсаюзы далучаюцца да патрабаванняў вызваліць прафактывістаў Беларусі

Працягваецца міжнародная акцыя прафсаюзаў пад назвай "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!". 19 чэрвеня ў Рыме прадстаўнікі італьянскага прафсаюзнага аб'яднання Unione Italiana del Lavoro (UIL) перадалі ў пасольства Беларусі петыцыю, пад якой падпісаліся актывісты з дзясяткаў краін. У петыцыі змяшчаецца патрабаванне аб вызваленні прафсаюзных лідараў Беларусі з турмаў.


UIL representatives in front of the Belarusian embassy in Rome.
Прадстаўніцы UIL каля амбасады Беларусі ў Рыме

Больш за 6500 актывістаў з усяго свету заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць рэпрэсіі. Патрабаванні таксама адносяцца да аднаўлення ўмоў і гарантый для законнай прафсаюзнай дзейнасці незалежных прафсаюзаў Беларусі.


На гэты момант акцыі прайшлі ў Літве, Польшчы, Швецыі, ЗША, ФРГ і Італіі. Прафсаюзныя актывісты з іншых краін таксама заявілі аб сваім намеры далучыцца да акцыі найбліжэйшым часам.

Нагадаем, што ў апошнія гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі ўведзены рэжым татальнага пераследу тых, хто не згодны з ягонай палітыкай. Сітуацыя пагоршылася пасля пачатку поўнамаштабнай Расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Зараз улады пераследуюць усіх, хто выказваецца супраць вайны або крытыкуе дзеянні кіраўніцтва Беларусі, якое стала саюзнікам Расіі ў ваеннай агрэсіі.


У беларускіх лагерах і турмах знаходзяцца 1502 палітычных зняволеных, у тым ліку 44 прафсаюзныя актывісты і лідары дэмакратычных прафсаюзаў. Міжнародная грамадскасць і прафсаюзы ўсяго свету адрэагавала на гэтыя акты беззаконня, прыняўшы ў пачатку чэрвеня рэзалюцыю супраць урада Беларусі на Міжнароднай канферэнцыі працы. Члены Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаюць урады ўсіх краін перагледзець усе адносіны з рэжымам Лукашэнкі.


Read this text in eng or рус

bottom of page