top of page
Search

Міжнародная кампанія "Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!" дасягае Барселоны

Сёння, 4 ліпеня, дэлегацыя актывістаў, у якую ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу прафсаюзаў, даставіла подпісы ў Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Барселоне. Гэтая акцыя з'яўляецца часткай міжнароднай кампаніі «Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!», якая заклікае да вызвалення прафсаюзных палітвязняў у Беларусі і супрацьдзеяння сістэматычным рэпрэсіям, што здзяйсняюцца ўрадам Лукашэнкі.



Спісы з 6500 подпісаў з усяго свету, перадалі Альфонс Бех Пейра і Абель Радрыгеc, актывісты CCOO – адной з найбуйнейшых асацыяцый прафсаюзаў Іспаніі. Дзік Нікалс з Прафасаюза журналістаў Каталоніі. Рубен Цаноф з міжнароднага аб'яднання працоўных – Міжнародная сацыялістычная ліга (LIS), а таксама мастак Арнальда Бальестэр і эканаміст Сант'яга дэ Алегрыа.


Акцыі адбыліся ў Літве, Польшчы, Швецыі, ЗША, ФРГ і Італіі. Прафсаюзныя актывісты з іншых краін таксама выказалі свой намер далучыцца да акцыі найбліжэйшым часам. Яны імкнуцца прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі і зрабіць усё магчымае для спынення палітычнага пераследу.


Апошнія гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі адзначаюцца сістэматычнымі рэпрэсіямі супраць іншадумства і праяваў любых формаў актывізму.

Сітуацыя ў Беларусі стала невыноснай пасля пачатку Расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Улады Лукашэнкі пераследуюць усіх, хто выказваецца супраць вайны ці крытыкуе іх дзеянні. У выніку ў беларускіх турмах і лагерах знаходзяцца 1502 палітычныя зняволеныя, у тым ліку 44 прафсаюзныя актывісты і лідары дэмакратычных прафсаюзаў.


Міжнародная грамадскасць і прафсаюзы ўсяго свету рэагуюць на гэтыя акты беззаконня. На пачатку чэрвеня Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца дзеянні ўрада Беларусі. Сябры Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаюць урады ўсіх краін перагледзець адносіны з рэжымам Лукашэнкі і прыняць меры для спынення парушэнняў правоў чалавека.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

bottom of page