top of page
Search

Супрацоўнікі крамы “Суседзі” ў Слуцку зладзілі стыхійны пратэст – адкрыццё затрымалася на гадзіну

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • 4 days ago
  • 1 min read

Сёння з раніцы гандлёвая кропка сеткі "Суседзі" на вуліцы Барысаўца, 28 у Слуцку не адкрылася ў звыклы час. Да 7 гадзін раніцы да крамы падыходзілі пакупнікі, але, выявіўшы зачыненыя дзверы, праз некаторы час расчаравана сыходзілі. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары, даслаўшы ў рэдакцыю фота з месца.


Фота: slutsk-gorod.by
Фота: slutsk-gorod.by

Па інфармацыі партала slutsk-gorod.by, пасля павелічэння рэжыму працы да 2 гадзін ночы задач у персанала стала нашмат больш, супрацоўнікі не раз звярталіся да кіраўніцтва з просьбай падняць заробкі. Сённяшні інцыдэнт стаў апошняй кропляй і спробай дагрукацца да адміністрацыі сеткі.


Каля дзесятка чалавек, якія павінны былі сёння выйсці на змену, узгоднена не адчынілі дзверы крамы. Скандал доўжыўся каля гадзіны, пасля чаго «Суседзі» ўсё ж пусцілі пакупнікоў.

Дакладна не вядома, ці атрымалася ў работнікаў дабіцца нейкіх абяцанняў. Аператыўна атрымаць каментар у кіраўніцтве сеткі рэдакцыі не ўдалося.


Крыніца: Slutsk-Gorod.by


Чытаце гэты тэкст па рус

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page