top of page
Search

На мітынгу ў Жэневе запатрабавалі вызвалення прафсаюзных лідараў Беларусі

Сёння, 15 чэрвеня, у Жэневе адбыўся мітынг у падтрымку зняволеных прафсаюзных лідараў і актывістаў Беларусі. Дзясяткі ўдзельнікаў акцыі патрабавалі неадкладнага вызвалення палітычных вязняў з боку ўрада Беларусі.


Акцыя салідарнасці з зняволенымі беларускiмi прафсаюзнымi актывiтамi ў Жэневе

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прафсаюзныя лідары і прадстаўнікі глабальных прафсаюзных федэрацый, у тым ліку: Глабальнага саюза IndustriALL, Міжнароднага саюза IUF, Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў ITUC, Інтэрнацыяналу будаўнікоў і дрэваапрацоўшчыкаў BWI, Сусветнай федэрацыі транспартнікаў.


На акцыі выступілі прадстаўнікі Беларусі Максім Пазнякоў, в.а. старшыні БКДП, і Юры Рававой, лідар "Рабочага руху". Яны падзяліліся інфармацыяй аб цяжкіх умовах, у якіх утрымліваюць зняволенх прафсаюзных дзеячаў, і аб татальным тэроры ў Беларусі.



Словы салідарнасці і падтрымкі прагучалі ад прадстаўнікоў розных арганізацый, у тым ліку ад глабальнай каардэнатаркі па гендарных пытаннях BWI Ганны Андрэевай, Оўэна Цюдара (ITUC), Кемаля Азкана (IndustriALL), Кірыла Букетава (IUF) і Міхаіла Валынца (КВПУ). Таксама была выказана салідарная пазіцыя з боку Каінг Зар Аунг, прэзідэнткі Канфедэрацыі працоўных М'янмы, дзе таксама ваенная хунта прыйшла да ўлады.



Сімвалічна, што акцыя адбылася ў Жэневе, дзе незадоўга да гэтага была прынятая гістарычная рэзалюцыя Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) па Беларусі.​


Крынiца мультымедыя: LO Internasjonalt, Юры Рававой


Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

bottom of page