top of page
Search

МАП рыхтуецца зацвердзіць рэзалюцыю па Беларусі: што гэта азначае для рэжыму Лукашэнкі?

20 сакавіка ў Жэневе адбылася 347-я сесія Адміністрацыйнай рады МАП на якой было разгледжанае “беларускае пытанне”. Сябры рады абмяркоўвалі «варыянты мер, прадугледжаных артыкулам 33 Статута МАП, а таксама іншыя меры для забеспячэння выканання ўрадам Беларусі рэкамендацыі Камісіі па расследаванні ў дачыненні да Канвенцый № 87 і 98».


At Belaruskali, dozens of workers are being laid off
The photo is illustrative \ Photo: ILO

Перад членамі савета выступіла з дакладам міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч. У сваім выступленні яна не прызнала наяўнасць праблем з правамі працоўных у Беларусі. Прадстаўнікі Расіі і Кітая выступілі з падтрымкай беларускага рэжыму, адзначыўшы, што ўрад ідзе на дыялог са структурамі МАП, а сама пляцоўка міжнароднай арганізацыі павінна засяродзіцца на эканамічных і сацыяльных пытаннях, а не палітызавацца.


Іншы пункт гледжання, на сітуацыю ў Беларусі, выказалі прадстаўнікі працоўных, працадаўцаў і ўрадаў большасці краін свету. Прадстаўнік Вялікабрытаніі адзначыў у сваім дакладзе, што сітуацыя з патрабаваннем выканання Канвенцый МАП не толькі не палепшылася, але і стала горшай, чым была.


Масавыя арышты прафсаюзных лідараў, закрыццё прафсаюзаў і прафсаюзнага дэмакратычнага аб'яднання - усё гэта зрабіла немагчымым абарону інтарэсаў працоўных у Беларусі. На думку выступаючых, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) не з'яўляецца той арганізацыяй, якую можна ўсур'ёз успрымаць, як арганізацыю на баку працоўных. Таксама было сказана, што не варта прыводзіць яе ў прыклад, як доказ свабоды аб'яднання ў краіне.


Прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза, ЗША, Паўночнага рэгіёну Еўропы і іншых дзяржаў назвалі міністру працы Ірыне Касцевіч імёны зняволеных прафсаюзных лідараў асуджаных за іх дзейнасць: Андрэй Ханевіч, Аляксандр Ярашук, Аляксандр Мішук, Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў, Ірына Бут-Гусаім і іншых палітычных зняволеных. Што па сутнасці абяззбройвала выступоўцаў на баку беларускага рэжыму.


Трыццаць дзевяць чальцоў рады прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі. Тры галасы - супраць, дзесяць чальцоў рады ўстрымаліся. Па выніках галасавання сябраў Адміністрацыйнай рады рэзалюцыя па Беларусі была прынятая. Меры, якія будуць прыменены да Беларусі, будуць апублікаваны крыху пазней.

Гэтаму рашэнню папярэднічаў зварот МАП да ўрада Беларусі яшчэ ў лістападзе 2022 года, у якім яму быў вылучаны шэраг патрабаванняў. Сярод іх: прадастаўленне магчымасці прадстаўнікам МАП азнаёміцца з умовамі ўтрымання прафсаюзных лідараў у зняволенні, іх вызваленне і паважанне свабоды асацыяцый.


Паколькі рэжым праігнараваў усе патрабаванні міжнароднай структуры, у канцы лістапада 2022 года Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы прыняла рашэнне аб пачатку прымусу кіраўніцтва Беларусі да выканання міжнародных абавязацельстваў у сферы працоўных правоў.


У сваю чаргу, летам 2023 года Канферэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы павінна будзе зацвердзіць ці не зацвердзіць дадзеную рэзалюцыю дзяржавамі чальцамі МАП. Што ў сваю чаргу дазваляе сябрам МАП прымаць шырокі спектр мераў для прымусу рэжыму Лукашэнкі выканання рэкамендацый. У тым ліку і разрыў дыпламатычных і эканамічных стасункаў.


Read this text in eng or рус

bottom of page