top of page
Search

Асуджаны сябра Свабоднага прафсаюза Віктар Гаўрылавец

  • 6 hours ago
  • 1 min read

Стала вядома, што яшчэ адзін сябра незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі стаў ахвярай палітычнага пераследу. Віктар Гаўрылавец быў сябрам Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), быў асуджаны паводле артыкула аб так званым «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».



Віктару Гаўрылаўцу 39 гадоў. Ён родам з Лельчыцкага раёна, скончыў фізічны факультэт БДУ, а таксама атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «эканамічная кібернетыка». Апошнія гады ён працаваў навуковым супрацоўнікам у галіновай лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ, займаўся матэматычным мадэляваннем фізічных працэсаў і даследаваннем выпраменьвання ў крышталях.


Гаўрылавец — даследчык міжнароднага ўзроўню. Ён быў суаўтарам публікацый у межах праекта Future Circular Collider (FCC), еўрапейскага праекта будучага суперкалайдара, які павінен прыйсці на змену Вялікаму адроннаму калайдару. Яго навуковыя працы цытуюцца ў міжнародных часопісах тысячы разоў, што з’яўляецца вельмі высокім паказчыкам для беларускага вучонага.


Акрамя навукі, Віктар быў актыўным удзельнікам супольнасці Open Source і падтрымліваў беларускую мову ў ІТ-сферы. Ён займаўся перакладам і адаптацыяй інтэрфейсаў Ubuntu, Inkscape і GNOME, каб беларусы маглі карыстацца свабодным праграмным забеспячэннем на роднай мове.


Улады выкарысталі супраць яго артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У выніку суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі. Гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што рэпрэсіі ў Беларусі даўно выйшлі за межы палітычнай апазіцыі і закранаюць навукоўцаў, ІТ-спецыялістаў, прафсаюзных сяброў і ўсіх, хто не ўпісваецца ў мадэль поўнай падкантрольнасці.


Read in eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page