top of page

Кампаніі

"Прафсаюзны актывізм - не экстрэмізм!"

Кампанія "Прафсаюзны актывізм - не экстрэмізм!" запушчана з мэтай прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да грубых парушэнняў правоў працоўных у Беларусі. Рэжым Лукашэнкі працягвае паліцэйскі тэрор, рэпрэсіі і пераслед незалежных прафсаюзных актывістаў, падвяргаючы іх арыштам, катаванням і ўнясенню ў спісы экстрэмістаў.​

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных і прафсаюзных зняволеных, спынення рэпрэсій супраць актывістаў і аднаўлення правоў незалежных прафсаюзаў. Арганізатарамі кампаніі выступаюць Асацыяцыя "Салідарнасць" і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

Кампанія прымеркавана да гадавіны масавых рэпрэсій супраць прафсаюзаў у 2022 годзе і пройдзе з красавіка па май 2026 года.

За правы працоўных у Беларусі

19 Красавіка 2026

Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі

У гэты дзень мы аб'ядноўваем намаганні, каб запатрабаваць свабоды для беларускіх прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

За гады дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі ліквідаваныя незалежныя прафсаюзы (БНП, СПБ, СПМ, РЭП) і арыштаваныя іхныя лідары. Сёння ў турмах - дзясяткі прафсаюзных актывістаў, сотні прайшлі праз затрыманні і пераследы. Іх пазбаўляюць грамадзянскіх правоў і трымаюць пад пастаянным наглядам.

Мы заклікаем кожнага падтрымаць барацьбу за свабоду

і справядлівасць!

Як вы можаце дапамагчы?

01

Патрабуйце вызвалення прафсаюзных актывістаў ад уладаў Беларусі

  • Падтрымайце нашу кампанію.

  •  Дашліце лісты ва ўрад Беларусі. 

  • Арганізуйце пікеты каля беларускіх амбасадаў.

02

Заклікайце ваш нацыянальны ўрад
да дзеянняў

  • Накіруйце зварот уладам вашай краіны з патрабаваннем падтрымаць рэзалюцыю МАП, прынятую ў чэрвені 2023 года. 

  • Праводзьце сустрэчы з бізнесам і ўрадамі для маніторынгу сітуацыі ў Беларусі, абмеркавання паставак, інвестыцый і механізмаў ціску.

03

Запішыце відэазварот салідарнасці

  • Заявіце, што прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!

  • Апублікуйце сваё відэа з хаштэгамі #FreeBelarusUnionists #Unionism_NOT_extremism.

04

Дзяліцеся інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі

  • Распаўсюджвайце інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі.

  • Гаварыце пра ціск на прафсаюзы і грамадзянскую супольнасць.

  • Дапамагайце захоўваць увагу свету да Беларусі.

Давайце разам абаронім правы працоўных і прафсаюзаў у Беларусі!

Кампанiя салiдарнасцi

Мы заклікаем усіх далучыцца да нашай кампаніі і падтрымаць нашы патрабаванні. Мы павінны аб'яднацца, каб дабіцца сваіх правоў і годных умоваў працы для беларускіх працоўных.

Выкарыстоўвайце наступныя хэштэгі:

#FreeBelarusUnionists

#Unionism_NOT_exstremism

Працягласць кампаніі:

Красавiк 2026 – Май 2026

Кантакты для партнёраў для атрымання

дадатковай інфармацыі/зваротнай сувязі:

Лiзавета Мерляк, +4915203268972, liza.merliak@gmail.com

Марыя Тарадзецкая, +491637892590, traxy1988@gmail.com

  • Facebook
  • Twitter
bottom of page