top of page
Search

Да сумеснай заявы аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі далучылася Human Rights House Foundation

  • 13 hours ago
  • 1 min read

Да сумеснай заявы аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі далучылася яшчэ адна міжнародная арганізацыя — Human Rights House Foundation. Такім чынам, міжнародная падтрымка дакумента, з якім раней выступілі беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадзянскія ініцыятывы, працягвае пашырацца.



Раней да заявы ўжо далучыліся International Federation for Human Rights (FIDH) і World Organisation Against Torture (OMCT) ў межах Observatory for the Protection of Human Rights Defenders — сумеснай праграмы, накіраванай на абарону праваабаронцаў. Далучэнне новых міжнародных арганізацый сведчыць пра тое, што сітуацыя з правамі чалавека і працоўнымі правамі ў Беларусі застаецца ў фокусе шырокай міжнароднай увагі.


Нагадаем, 25 траўня беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадзянскія ініцыятывы прынялі сумесную заяву аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі. У дакуменце гаворыцца пра ліквідацыю незалежных прафсаюзаў, пераслед прафсаюзных лідараў і актывістаў, прымяненне прымусовай працы, дыскрымінацыю і разбурэнне свабоды аб’яднання як часткі дзяржаўнай палітыкі.


Read in rus and eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page