Да заявы аб крызісе працоўных правоў у Беларусі далучыліся FIDH і OMCT
- 1 day ago
- 1 min read
Updated: 15 hours ago
Да сумеснай заявы аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі далучыліся яшчэ дзве міжнародныя арганізацыі - International Federation for Human Rights (FIDH) і World Organisation Against Torture (OMCT).

Абедзве арганізацыі падтрымалі дакумент у межах Observatory for the Protection of Human Rights Defenders, сумеснай праграмы FIDH і OMCT, накіраванай на абарону праваабаронцаў.
Іх далучэнне ўзмацняе міжнародную падтрымку заявы, з якой раней выступілі беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадзянскія ініцыятывы.
Нагадаем, 25 траўня беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і грамадзянскія ініцыятывы прынялі сумесную заяву аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі. У дакуменце гаворыцца пра ліквідацыю незалежных прафсаюзаў, пераслед прафсаюзных лідараў і актывістаў, прымяненне прымусовай працы, дыскрымінацыю і разбурэнне свабоды аб’яднання як часткі дзяржаўнай палітыкі.



Comments