top of page
Search

Пытанне беларускіх незалежных прафсаюзаў прагучала на сустрэчы ў EESC

  • 5 hours ago
  • 1 min read

17 чэрвеня ў Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) Шэймасам Боландам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці. Асобная ўвага падчас размовы была нададзеная сітуацыі з прафсаюзам рухам у Беларусі.


Святлана Ціханоўская і Шэймас Боланд // photo - https://tsikhanouskaya.org
Святлана Ціханоўская і Шэймас Боланд // photo - https://tsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская нагадала, што ўсе незалежныя прафсаюзы ў краіне былі ліквідаваныя, а іх лідараў і актывістаў улады кінулі за краты. Таксама абмяркоўваліся магчымыя сумесныя кампаніі ў падтрымку беларускіх прафсаюзаў і палітвязняў.


Ціханоўская прапанавала стварыць у EESC кансультатыўную або рабочую групу па Беларусі, якая магла б стаць пастаяннай пляцоўкай для супрацоўніцтва з беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Паводле яе, Беларусь сёння з’яўляецца ўнікальным выпадкам, калі грамадзянская супольнасць працуе пераважна ў выгнанні і патрабуе асобных механізмаў узаемадзеяння з еўрапейскімі інстытуцыямі.


- Я вельмі ўдзячная EESC за тое, што Беларусь тут успрымаюць не як праблему, а як будучага партнёра. Пакуль рэжым спрабуе ізаляваць беларусаў ад Еўропы, мы павінны будаваць новыя масты. Менавіта людзі, грамадзянская супольнасць, незалежныя прафсаюзы, журналісты і культурніцкія дзеячы стануць асновай новай дэмакратычнай Беларусі», - адзначыла Святлана Ціханоўская.

Варта таксама адзначыць, што ў пачатку чэрвеня пытанне правоў працоўных у Беларусі разглядалася на ўзроўні Міжнароднай канферэнцыі працы, дзе зноў гучалі патрабаванні да беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў і выканаць свае міжнародныя абавязацельствы. Тэма мае шырокі рэзананс сярод праваабарончых арганізацый: раней беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, незалежныя прафсаюзы і грамадзянскія ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай аб сістэмным крызісе правоў чалавека ў працоўнай сферы Беларусі.


Read in eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page