top of page
Search

Што рабіць жанчыне, калі яна падвяргаецца дамаганню на працоўным месцы?

Што рабіць жанчыне, калі яна падвяргаецца дамаганню з боку начальніка ці калегі на працоўным месцы? Варыянт абароны ад дамаганняў на працы (харасмэнт) трэба выбіраць у кожным выпадку з улікам пэўных акалічнасцяў - універсальнай інструкцыі тут няма.


Иллюстрационное фото \\ photo - adobe stock
Ілюстрацыйнае фота \\ photo - adobe stock
Згодна з канвенцыяй МАП 2019 года аб выкараненні гвалту і дамаганняў (№190), гвалт і дамаганні на працоўным месцы — гэта непрымальныя формы паводзін і практыкі, якія прычыняюць або могуць прычыніць фізічную, псіхалагічную, сэксуальную або эканамічную шкоду.

Працоўнае заканадаўства Беларусі нічога не гаворыць наконт сэксуальных дамаганняў на працы, тым не менш, артыкул 14 Працоўнага кодэкса забараняе любую, у тым ліку і па прыкмеце полу дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносін.


Галоўнае ў такой сітуацыі не цярпець і не маўчаць. І перад тым, як надаць такім паводзінам начальніка ці калегі па працы публічнасць, трэба паспрабаваць папярэдне назапасіцца любога роду доказамі, якія пацвярджаюць такія факты (сведкі, перапіска ў месэнджарах, аўдыё або відэа запіс размоваў і г.д.).


Маючы на руках доказы, можна ўступаць з «залётнікам» у перамовы з моцных пазіцый, не баючыся выстаўляць ультыматум.

У спакойнай манеры паказаць сваю рашучасць ісці да канца ў адстойванні сваіх правоў, прагаварыць, што ўсе маюць права на працу ў роўных умовах, дыскрымінацыя забаронена, а працадаўца не можа ставіць аплату і ўмовы працы ў залежнасць ад сваіх асабістых патрабаванняў.


Можна ўзгадаць Канстытуцыю, якая гарантуе ўсім роўнасць перад законам, у тым ліку і па прыкмеце полу. Кіраўнік-мужчына не мае больш канстытуцыйных правоў, чым яго падпарадкаваная-жанчына, і наадварот.


Важна таксама намякнуць, што прымус да дзеянняў сэксуальнага характару з'яўляецца крымінальна караемым дзеяннем (артыкул 170 Крымінальнага кодэкса).

Пленум Вярхоўнага суда пастановай №7 "Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды" тлумачыць, што пад прымусам да дзеянняў сэксуальнага характару разумеецца ўздзеянне абвінавачанага на пацярпелую, у тым ліку і з выкарыстаннем службовай, матэрыяльнай ці іншай залежнасці.


Пасля такіх перамоваў ці наўрад «залётнік» начальнік або калега па працы далей будзе пераследваць Вас. Ну а раптам калі не зразумее - маючы доказы смела заяўляйце ў праваахоўныя органы! Толькі з доказамі, бо адказнасці за паклёп, за гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ніхто не адмяняў!


Мы жадаем вам ніколі не сутыкацца з падобнымі сітуацыямі, але калі раптам давядзецца, не саромейцеся пракансультавацца з юрыстам, перш чым нешта рабіць.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус

bottom of page