top of page
Search

У Яніны Малаш з“явілася сімвалічная "хросная"

У прафсаюзнай актывістцы Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) і яшчэ васьмі палітвязняў з“явіліся сімвалічныя «хросныя. Еўрапейскія парламентарыі прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”.


У Яніны Малаш з“явілася сімвалічная "хросная"
Габрыэла Генрых

Хроснай беларскай прафсаюзнай лідаркі стала - Габрыэла Генрых, былая "хросная" вызваленага Ягора Сугойдзя і дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (SPD).


- Больш чым праз два гады пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі атмасфера рэпрэсій у краіне працягваецца. Прадстаўнікі апазіцыі, прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай адвольнага арышту, а арганізацыі грамадзянскай супольнасці знаходзяцца пад велізарным ціскам, - адзначае дэпутатка.

- Людзі ў Беларусі па-ранейшаму патрабуюць нашай увагі і салідарнасці. Гэта датычыцца і сябра Свабоднага прафсаюза Яніны Малаш. Яе арышт не нешта незвычайнае: прафсаюзных лідараў, якія адкрыта крытыкуюць беларускі рэжым, ужо не раз арыштоўвалі па палітычных матывах. Я заклікаю Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць Яніну Малаш і ўсіх іншых палітвязняў! Рэпрэсіі ў краіне павінны нарэшце спыніцца.


Нагадаем, што судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 15 лістапада 2022 года быў вынесены прысуд палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніне Малаш. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Пад вартай актывістка знаходзіцца ўжо дзевяць месяцаў. На волі Яніну чакае дачка.


Падтрымайце Яніну пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яніна Сцяпанаўна Малаш.

bottom of page