top of page
Search

ССОО заклікае да вызвалення беларускіх палітзняволеных

Іспанская прафсаюзная канфедэрацыя CCOO заклікае да вызвалення ўсіх зняволеных прафсаюзных актывістаў і абаронцаў дэмакратыі ў Беларусі

ССОО заклікае да вызвалення беларускіх палітзняволеных
CCOO

«Мы асуджаем палітычныя судовыя працэсы супраць лідараў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і патрабуем доступу да прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі.


CCOO асуджае рэпрэсіі, якія праводзяцца супраць народа Беларусі - свабоднага і незалежнага прафсаюзнага руху краіны

Як і МАП, CCOO асуджае турэмныя зняволенні, неаднаразовае грэбаванне стандартамі МАП з боку Беларусі і салідарная з Аляксандрам Ярашуком і ўсімі прафсаюзнымі актывістамі БКДП.


У нас ёсць сур'ёзныя асцярогі наконт іх стану здароўя, і мы таксама патрабуем інфармацыі аб гэтых фіктыўных судовых працэсах, некаторыя з якіх праходзілі ў поўнай таямніцы.


Мы салідарныя са зняволенымі актывістамі, незалежным прафсаюзным рухам і народам Беларусі, які перажывае гэты змрочны момант у сваёй гісторыі, і ведаем, што яны перамогуць».


ССОО - адна з найбуйнейшых асацыяцый прафсаюзаў у Іспаніі, што аб'ядноўвае, каля 1 мільёна працоўных. Асобныя «рабочыя камісіі» былі створаны падпольна яшчэ ў 1960-я Камуністычнай партыяй Іспаніі і працоўнымі рымска-каталіцкімі групамі для барацьбы за працоўныя правы ў франкісцкай Іспаніі і супраць непрадстаўнічых «вертыкальных прафсаюзаў». 1 976 годзе яны аб“ядналіся ў асацыяцыю прафсаюзаў, якой і з“яўляецца ССОО сёння.


bottom of page