top of page
Search

У Наваполацку масавыя арышты былых прафсаюзных актывістаў (абноўлена)

Як мяркуецца, 11 жніўня ў вёсцы каля Наваполацка супрацоўнікамі АМАПа была затрымана былая старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ "Нафтан" і грамадзянская актывістка Вольга Брыцікава.


Volha Brytsikava
Volha Brytsikava

Таксама вядома пра затрыманне страйкамаўца "Нафтана" Аляксандра Кухаронка, які адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе аб'явіў стачку на прадпрыемстве.


Aliaksandr Kukharonak\\ belsat-pic
Aliaksandr Kukharonak

Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка неаднаразова затрымлівалі ў 2020–2022 гадах і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах. Вольга запар атрымала 75 сутак арышту.

Вядома, што іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).


Крыху пазней з'явілася інфармацыя аб затрыманні і ператрусе ў Аляксандра Балонкіна і Івана Лінкевіча.

Падрабязнасці затрымання


Аляксандра Кухаронка амапаўцы затрымалі ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Ператрусы прайшлі ў ягонай кватэры ў Наваполацку, а таксама ў ягоных бацькоў і ў вёсцы Росіца. Кухаронак абвінавачваецца па артыкуле 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), але па якой частцы — невядома.


Раней паведамлялася, што затрымана была і жонка Аляксандра - яна на волі, удакладняе ПЦ "Вясна".


Брыцікаву абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361 КК (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у адносінах да Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.


Read this text in eng or рус

bottom of page