top of page
Search

Палітзняволенная Вольга Барушка адзначыць дзень нараджэння за кратамі

31 кастрычніка палітзняволеная лекарка і сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага Вольга Барушка адзначае свой дзень нараджэння, які яна сустрэне за кратамі.



Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольга Барушка была затрыманая дома 22 жніўня 2022 года і да суда ўтрамлівалася ў СІЗА №1 на Валадарскага.


Сілавікі запісалі з ёй "пакаяльнае відэа" якое выклалі на праўладных тэлеграм-каналах.


Справу Вольгі разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска яшчэ 22 снежня. Лекарку абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і абразе суддзі або народнага засядацеля.


Суддзя Алена Мурашка прысудзіла лекарцы пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Зараз яна адбывае пакаранне ў Папраўчай калоніі №4 у Гомелі.

17 сакавіка 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд пакінулі ў сіле, а скаргу — без задавальнення. Пазней МУС дадаў палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў".


Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі Вольгу Барушка палітзняволенай. Інгрыд Фіскаа, віцэ-прэзідэнтка нарвежскага парламента, член Пастаяннага камітэта па замежных справах і абароне, стала сімвалічнай «хроснай» Вольгі.


Read this text in eng or рус

bottom of page