top of page
Search

Аляксандру Ярашуку ўзмацняюць жорсткасць умоваў утрымання

Старшыню БКДП, палiтвязня Аляксандра Ярашука, пераводзяць на турэмны рэжым у Магiлёў - аб гэтым у каментары «Свабодзе» распавёў Максiм Пазнякоў, выконваючы абавязкi старшынi БКДП.

Аляксандру Ярашуку ўзмацняюць жорсткасць умоваў утрымання
Аляксандр Ярашук

«Ведаем, што яму дастаецца, на яго ад пачатку моцна ціснулі і цяпер не адчапіліся. За што кідаюць у „крытку“, пакуль нам не вядома. Але зразумела, што падставу знойдуць, калі ёсць загад.


Перавод у крытую турму для яго, чалавека ўжо пэнсійнага ўзросту, азначае новыя выпрабаванні. Разумеем, што ў маральным і ў фізычным сэнсе крытая турма — гэта значна цяжэй, чым калонія. Але даходзяць звесткі, што ён трымаецца мужна».

Нагадаем, што Аляксандру Ярашуку было прызначана 4 гады пазбаўлення волі паводле ч.1 арт 342 (дзеяннi, якія груба парушаюць грамадскі парадак ) i ч.3 арт. 361 (заклікi да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).


Крынiца: svaboda.org



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

bottom of page