top of page
Search

Памяць аб "Ночы расстраляных паэтаў" і сучаснай барацьбе за свабоду Беларусі

29-30 кастрычніка 1937 года застаюцца трагічнымі старонкамі ў гісторыі Беларусі, калі сталінскі рэжым за адну ноч забраў жыцці больш за 130 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты. Памяць аб іх жывая і дагэтуль. У Брэмене больш за 30 гараджан далучыліся да штогадовай акцыі памяці.



У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года сталінскія турмы Мінска сталі сведкамі страшнай трагедыі – расстрэлу каля 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты, уключаючы вядомых дзеячаў культуры, мастацтва і навукі. Гэтыя падзеі, пазней былі названыя "Ноччу расстраляных паэтаў", яны пакінулі жудасны след у гісторыі Беларусі.


Сёння, праз 90 гадоў, беларусы ва ўсім свеце па-ранейшаму ўзгадваюць гэты трагічны эпізод і працягваюць барацьбу за свабоду і справядлівасць. У апошнія гады рэпрэсіі ў Беларусі адрадзіліся, а грамадзяне краіны сутыкаюцца штодня з арыштамі і пагрозамі з боку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.



Вакол гэтай даты штогод ладзяцца мерапрыемствы памяці, дзе беларусы збіраюцца, каб чытаць творы загінуўшых паэтаў і пісьменнікаў. Гэтыя падзеі нагадваюць аб важнасці захавання нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці народа.


На імпрэзу прыйшлі не толькі беларусы, але таксама немцы і ўкраінцы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты аб'яднання беларусаў Германіі "Razam" і Асацыяцыі Salidarnast e.V.



У рамках памятнага вечара гучалі песні і вершы ахвяр сталінскага рэжыму, а на заканчэнне ўдзельнікі выканалі "Магутны Божа" Наталлі Арсенневай.


Памяць аб "Ночы расстраляных паэтаў" і падзеях у сучаснай Беларусі нагадваюць нам аб важнасці абароны правоў чалавека і аб неабходнасці падтрымліваць барацьбу за свабоду і справядлівасць.


Read this text in eng or рус

bottom of page