top of page
Search

МКТ прыняла рэзалюцыю Беларусі

Міжнародная канферэнцыя працы (МКТ) прыняла рашэнне па Беларусі, зважаючы на неабходнасць забеспячэння выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) на падставе артыкула 33 Статута МАП.


Вынікі галасавання

Сёння адбылося галасаванне па рэзалюцыі, датычнае мераў, рэкамендаваных Адміністрацыйнай радай у адпаведнасці з артыкулам 33 Статута МАП. Рэзалюцыя, прынятая большасцю галасоў: 301 голас - "за", 54 " - супраць", 108 устрымаліся.

Дэлегаты заклікаюць урады і парламенты краін-членаў МАП прыняць меры, неабходныя для ўздзеяння на рэжым Беларусі з мэтай забеспячэння выканання гэтых рэкамендацый.


У рэзалюцыі адзначаецца неабходнасць неадкладнага зняцця ўсіх абвінавачанняў і вызвалення прафсаюзных лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў. Таксама ад беларускіх уладаў патрабуецца ўнясенне паправак у заканадаўства, якія гарантуюць абарону работнікаў ад любых формаў дыскрымінацыі за ўдзел у мірных забастоўках у абарону сваіх прафесійных і эканамічных інтарэсаў. Акрамя таго, рэзалюцыя заклікае да аднаўлення на працы звольненых або пазбаўленых прэмій работнікаў, якія бралі ўдзел у мірных забастоўках.


На аснове досведу, атрыманага ў падобных сітуацыях МАП, звычайна прымяняюцца эканамічныя меры, такія як санкцыі, для аказання ціску на беларускі ўрад. Гэтыя меры могуць уключаць забарону на імпарт/экспарт пэўных тавараў, абмежаванні на фінансавыя транзакцыі ці разрыў усіх эканамічных стасункаў.


Важна адзначыць, што кожная краіна-член МАП будзе самастойна вызначаць, якія з магчымых мераў трэба прымяніць у гэтай сітуацыі. Працэс прыняцця і рэалізацыі мераў можа расцягнуцца на працяглы час і будзе абмяркоўвацца на наступнай Канферэнцыі Міжнароднай канферэнцыі працы.


У мэтах прадухілення прыняцця гэтых формаў ціску ўладам Беларусі рэкамендуецца ў першую чаргу вызваліць усіх 40 прафсаюзных актывістаў і лідараў прафсаюзаў.

Мы заклікаем усе краіны-сябры МАП і міжнародную супольнасць праявіць салідарнасць і прыняць усе магчымыя меры для абароны правоў працоўных у Беларусі. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дабіцца прагрэсу ў вырашэнні гэтай трагічнай сітуацыі.



Read this text in рус or eng

bottom of page