top of page
Search

Затрыманні і звальненні працоўных у Лідзе

У Лідзе, невялікім горадзе ў Беларусі, прайшлі масавыя затрыманні працаўнікоў на двух прадпрыемствах.



28 верасня ў Дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці ЖКГ Ліды адбыліся арышты, якія выклікалі сур'ёзную трывогу ў горадзе. Сямёра мужчын ва ўзросце 40-45 гадоў затрымалі па абвінавачанні ў распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў і каментарах у сацыяльных сетках. Сілавікі ў масках правялі паказальную аперацыю па затрыманні работнікаў. Пасля чаго працоўных не толькі арыштавалі, але і загадалі звольніць з пасад.


Акрамя арыштаваных, звальненні ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы таксама закранулі трох праграмістаў і прараба. Звальненні прайшлі нечакана, і прычына кіраўніцтвам не тлумачылася. Паводле інфармацыі крыніцы за апошнія паўтара месяца, у калектыве склалася напружаная абстаноўка звязаная з палітычнымі рэпрэсіямі.

Парадаксальна, але каб добраахвотна звольніцца з Лідскай ЖКГ, супрацоўнікі павінны папярэдзіць кіраўніцтва загадзя і знайсці сабе замену. Аднак новыя супрацоўнікі павінны быць лаяльнымі да існуючага палітычнага рэжыму і не выказваць крытыку ці іншыя погляды.


Акрамя ЖКГ, аналагічныя падзеі мелі месца на прадпрыемстве "Конус" у Лідзе. Тут таксама затрыманы некалькі супрацоўнікаў за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.


На працягу апошніх месяцаў на прадпрыемствах Беларусі па ўсёй краіне праходзяць масавыя затрыманні работнікаў прадпрыемстваў, якія былі заўважаны ў нелаяльнасці да дзейнага ў краіне рэжыму.



Read this text in eng or рус

bottom of page