top of page
Search

Вызваленне прафсаюзных лідараў у Беларусі ў цэнтры ўвагі

Паважаныя дэлегаты Міжнароднай канферэнцыі працы,


Прадстаўнікі Асацыяцыі "Salidarnast" хацелі б выказаць шчырую падзяку вам за вашае рашэнне наконт сітуацыі ў Беларусі. Прынятая рэзалюцыя стала гістарычным і важным крокам у абароне правоў працоўных.


Мы спадзяваемся, што дадзеная рэзалюцыя паслужыць штуршком для ўрадаў і парламентаў краін-сябраў МАП да прыняцця неабходных мер, накіраваных на аказанне ўздзеяння на палітычны рэжым у Беларусі, і забеспячэнні выканання рэкамендацый МАП. Найперш мы спадзяваемся на вызваленне ўсіх прафсаюзных лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў у Беларусі.


Выказваем таксама шчырую падзяку міжнародным прафсаюзным аб'яднанням за іх падтрымку ў гэтым пытанні. Салідарнасць і адзінства прафсаюзаў адыгрываюць важную ролю ў дасягненні прагрэсу ў такіх складаных сітуацыях.


Мы глыбока ўдзячныя прадстаўнікам груп працоўных, ураду і наймальнікам Міжнароднай канферэнцыі працы за вашую рашучасць і падтрымку дадзенай рэзалюцыі. Ваш уплыў і намаганні адыграюць важную ролю ў стварэнні справядлівых умоў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце для ўсіх работнікаў.


Са шчырай павагай,

Salidarnast e.V.


Read this text in eng or рус

bottom of page