top of page
Search

Абмежаванні і правілы звышурочнай працы

У сувязі з павальным недахопам працоўных ва ўсіх сферах дзейнасці, звышурочная праца становяцца ўсё больш актуальнай для сучаснай Беларусі. Давайце разам разбяромся ў абмежаваннях і нормах, устаноўленых заканадаўствам, каб мець поўнае ўяўленне аб тым, што стаіць за паняццем «звышурочная праца» і як яна рэгулюецца.



Звышурочнай лічыцца работа, выкананая работнікам па прапанове, распараджэнні або з ведама наймальніка звыш устаноўленай для яго працягласці рабочага часу, прадугледжанай правіламі ўнутранага працоўнага распарадку або графікам работы (артыкул 119 Працоўнага кодэкса).


Не прызнаецца звышурочнай праца, выкананая звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу:


1) па ініцыятыве самога работніка без прапановы, распараджэння або ведама наймальніка;


2) работнікамі з няпоўным працоўным часам у межах поўнага працоўнага дня (змены), поўнага працоўнага тыдня;


3) работнікамі па сумяшчальніцтве ў таго ж наймальніка, а таксама ў іншага наймальніка звыш часу асноўнай работы;


4) работнікамі-надомнікамі.



Абмежаванне звышурочных работ


Прыцягненне да звышурочных работ дапускаецца толькі са згоды работніка. Да звышурочных работ згодна з артыкулам 120 Працоўнага кодэкса не дапускаюцца:


1) цяжарныя жанчыны;


2) работнікі маладзейшыя за васямнаццаць гадоў;


3) работнікі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, прафесійна-тэхнічную адукацыю, у дні навучальных заняткаў;


4) вызваленыя ад звышурочных работ у адпаведнасці з заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі;


5) іншыя катэгорыі работнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам.


Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў (дзяцей-інвалідаў - да васямнаццаці гадоў), і інваліды могуць прыцягвацца да звышурочных работ толькі з іх пісьмовай згоды, прычым інваліды толькі ў выпадку, калі такія работы не забаронены ім індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі, абілітацыі.



Выключныя выпадкі, калі дапушчаюцца звышурочныя працы без згоды работніка


Згодна з артыкулам 121 Працоўнага кодэкса звышурочныя работы без згоды работніка дапускаюцца толькі ў наступных выключных выпадках:


1) пры вытворчасці работ для прадухілення катастрофы, вытворчай аварыі, неадкладнага ўстаранення іх наступстваў або наступстваў стыхійнага бедства, прадухілення няшчасных выпадкаў, аказання хуткай медыцынскай дапамогі;


2) пры вытворчасці грамадска неабходных работ па водазабеспячэнні, газазабеспячэнні, ацяпленні, асвятленні, каналізацыі, транспарце, сувязі - для ліквідацыі выпадковых або нечаканых абставін, якія парушаюць правільнае іх функцыянаванне.



Лімітаваная колькасць звышурочных прац


Звышурочныя работы не павінны перавышаць для кожнага работніка 10 гадзін у працоўны тыдзень і 180 гадзін у год, а працягласць штодзённай работы з улікам звышурочных работ не павінна перавышаць 12 гадзін (артыкул 122 Працоўнага кодэкса).


У лімітаваную колькасць не ўключаюцца звышурочныя працы, выкананыя ў выключных выпадках.


Урад мае права скарачаць на пэўны тэрмін гранічную колькасць звышурочных работ у цэлым па рэспубліцы або па галінах або асобных тэрыторыях, каб пашырыць магчымасці працаўладкавання незанятага насельніцтва.


Наймальнік абавязаны весці дакладны ўлік звышурочных работ, выкананых кожным работнікам. Інфармацыя аб іх колькасці прадастаўляецца работніку па яго патрабаванні.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус


bottom of page