top of page
Search

Прадстаўнікі "Салідарнасці" прынялі ўдзел у сустрэчы беларускай дыяспары ў Германіі

  • 15 hours ago
  • 1 min read

13–15 лютага 2026 года ў Германіі адбылася сустрэча беларускай дыяспары «Майстэрня будучыні», якая аб’яднала прадстаўнікоў розных ініцыятыў і напрамкаў — праваабарончых, медыйных, культурных, ІТ-супольнасцяў і прафсаюзаў. Арганізацыю Salidarnast e.V. на мерапрыемстве прадстаўлялі Марыя Тарадэцкая і Святлана Ушчапоўская.



Мэтай удзелу "Салідарнасці" была прэзентацыя ўласнай дзейнасці, павышэнне пазнавальнасці ў дыяспары і наладжванне працоўных кантактаў з іншымі ініцыятывамі. У межах рабочых групаў абмяркоўваліся ключавыя напрамкі: правы чалавека і палітвязні, медыя і культура, а таксама пытанні інтэграцыі і легалізацыі беларусаў.


Паводле словаў Марыі Тарадэцкай, унікальнасць сустрэчы заключалася ў шырокім спектры прадстаўленых напрамкаў:


«Гэта была магчымасць сінхранізаваць парадкі дня, зразумець, дзе мы перасякаемся і ўбачыць патэнцыял для кансалідацыі. Мы падзяліліся сваім досведам і спецыфікай працы, а таксама натхніліся тым, што нас шмат, ёсць энергія, згуртаванасць і жаданне дзейнічаць».

Праграма сустрэчы ўключала этапы аналізу праблем, фармаванне вобразу жаданай будучыні і праектную майстэрню па распрацоўцы канкрэтных ініцыятыў. У выніку з’явіліся ідэі сумесных праектаў, частка з якіх можа быць рэалізавана ўжо ў найбліжэйшы час. У прыватнасці, абмяркоўваецца супрацоўніцтва з праваабарончай арганізацыяй Libereco па пытаннях легалізацыі палітычных бежанцаў, а таксама ўзаемадзеянне з Беларускай фемгрупай у гендарнай і праваабарончай тэматыцы.


Удзел у «Майстэрні будучыні» стаў важным крокам для ўмацавання гарызантальных сувязяў унутры дыяспары і пашырэння каардынацыі намаганняў у падтрымцы дэмакратычных ініцыятыў і абароне правоў беларусаў у эміграцыі.


Read in рус and eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page