top of page

Вынікі пошуку

350 items found for ""

  • Усе фігуранты справы «Рабочага руху» на судзе адмовіліся даваць паказанні

    У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой з'яўляюцца дзесяць палітзняволеных. Палітвязням пагражае да 15 гадоў калоніі. На лаве падсудных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандар Капшуль. Шасцёра з іх сябры Беларускага Незалежнага прафсаюза, ліквідаванага рэжымам у ліпені гэтага году. Усіх фігурантаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Капшуля дадаткова — у «незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК). Шэлеста, Жураўку і Пагерылу дадаткова — у «паклёпе» (арт. 188 КК). Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандар Піскуноў. Раней усе дзесяцёра падсудных не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. На працэсе даследавалі матэрыялы справы, дапыталі пацярпелых і сведкаў. Меў адбыцца таксама допыт палітвязняў, але ўсе яны адмовіліся даваць паказанні, піша «Вясна». Таму цяпер на працэсе агучваюцца ранейшыя паказанні, якія яны давалі падчас следства ў КДБ. Тады допыты фіксавалі на відэа — яны дэманструюцца ў судовай залі. 27 снежня працэс у справе «Рабочага руху» закрылі да вынясення прысуду, піша «Вясна». «Рабочы рух» узнік у 2020 годзе. У ім аб’ядналіся беларускія рабочыя, у тым ліку лідары і актывісты страйкаў 2020 году. Справай «Рабочага руху» займаўся КДБ. Падставай для яе завядзення сталі спробы арганізаваць страйк на буйных прамысловых прадпрыемствах. Крыніца: svaboda.org

  • Суд над лідарамі прафсаюза РЭП перанесены на нявызначаны тэрмін

    Учора, 27 снежня, у Мінскім гарадскім судзе чакалася вынясенне прысуду актывістам Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектронная прамысловасці (РЭП) – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Суд над прафсаюзнымі дзеячамі праходзіць у закрытым рэжыме. Учора суддзя Алена Папкова нечакана паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца і папрасіла ўсіх пакінуць судовую залу. Прычыны такога рашэння пакуль невядомыя. Выконваючага абавязкі старшыні прафсаюза РЭП Васіля Бераснева, намесніка старшыні Генадзя Фядыніча і рэдактара прафсаюзнага бюлетэню Вацлава Арэшку абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Гэта не першая са шматлікіх судовых расправаў, што праходзіць за апошнія некалькі месяцаў. На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за тры дзясяткі дзеячаў незалежных прафсаюзаў.

  • Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў асудзіла выракі лідарам БКДП

    У заяве Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў з гэтай нагоды адзначылі, што віцэ-прэзідэнт МКП і старшыня Канфедэрацыі працы Расеі Барыс Краўчанка назіраў за судовым працэсам і даваў паказанні. «Я змог данесці да суду пазіцыю маёй арганізацыі, а таксама МКП, — сказаў Краўчанка. — Суд быў праведзены працэсуальна правільна, але нашы калегі асуджаныя паводле артыкулаў, якія самі па сабе парушаюць міжнародныя абавязанымі, у тым ліку канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, а таксама канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі. Ужыванне гэтых артыкулаў да прафсаюзных дзеячаў абсурдна. Мы працягнем барацьбу за іх поўную рэабілітацыю, за аднаўленне БКДП і свабоду аб'яднанняў у Беларусі». Намеснік генеральнага сакратара МКП Оўэн Цюдар заявіў, што «прафсаюзы ўсяго свету абураныя несправядлівасцю гэтага нападу на свабоду асацыяцыі» у Беларусі. «Мы працягнем змагацца за іх вызваленне, спыненне пераследу ўсіх прафсаюзных актывістаў у Беларусі і поўную адмену забарон, накладзеных на БКДП і яе членскія арганізацыі. Мы на баку працоўных Беларусі», — падкрэсліў прадстаўнік глабальнага прафсаюзнага аб“яднання.

  • Вынесены прысуд кіраўніцтву БКДП

    У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе лідараў Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» — старшыні Аляксандру Ярашуку 4 гады , яго намесніку Сяргею Антусевічу 2 гады і бухгалтарцы Ірыне Бут-Гусаім 1,5 гады пазбаўлення волі. Іх вінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), а Аляксандра Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361). Судовы працэс вяла суддзя Валянціна Зянкевіч. Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года. Менавіта такія прысуды і запрашваў дзяржабвінаваўца. Сёння адбудзецца вынясенне прыгавораў лідарам прафсаюза РЭП.

  • На волю выйшла апошняя фігурантка «справы студэнтаў»

    Таццяну Екельчык арыштавалі пазней за астатніх, таму яна вызвалілася толькі сёння адбыўшы ўвесь тэрмін зняволення. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». На дадзены момант на свабоду выйшлі ўсе выкладчыкі і студэнты пасля турэмных тэрмінаў у палітычна матываванай справе за пратэсты ва ўніверсітэцкім асяроддзі. Сярод іх былі і сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ). 16 ліпеня 2021 году суддзя суду Савецкага раёну Мінску Марына Фёдарава агучыла выракі ў «справе студэнтаў». Усім фігурантам справы яна прысудзіла па 2,5 года заняволення, Фіцнер атрымаў 2 гады. Таццяна Екельчык — студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Была затрымана супрацоўнікамі КДБ 27 лістапада 2020 года. Перад гэтым у яе дома прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваны тэлефон, ноўтбук. З СІЗА КДБ, дзе Таццяна ўтрымлівалася першыя некалькі дзён пасля затрымання, яе перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага. Яна праходзіла па справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Дзяўчына цалкам адбыла пакаранне ў два з паловай гады і 23 снежня 2022 г. выйшла на волю.

  • Пракурор запатрабавала турэмныя тэрміны для кіраўніцтва БКДП

    На працягу апошняга тыдня працягваецца судовае паседжанне па справе кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Сёння дзяржабінаваўца запатрабаваў пакаранне для старшыні БКДП Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтара Ірыны Бут-Гусаім. Пад час працэсу адвакаты папрасілі далучыць да справы характарыстыкі Аляксандра Ярашука і ліст падзякі кампаніі Yara International, у якім падкрэсліваліся намаганні Ярашука, што дазволілі кампаніі скарэктаваць сваю сацыяльную палітыку ў дачыненні да працоўнага калектыву «Беларуськалія». Характарыстыкі Аляксандру Ярашуку склалі - Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў і Канфедэрацыя працы Расіі і Канфедэрацыя прафсаюзаў Грузіі. Прычым у характарыстыцы КПР асабліва падкрэслівалася, што сваю "працу Аляксандр Ільіч імкнуўся весці, строга выконваючы нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства, на аснове ўласнага дакладнага бачання суверэнных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь". Таксама абарона заявіла аб тым, што збіраецца выклікаць сведку - прэзідэнта Канфедэрацыі працы Расіі Барыса Краўчанку. Пад час апытвання ўдзельнікі працэсу стараліся падрабязна абгрунтаваць матывы сваіх дзеянняў. Аляксандр Ярашук у тым ліку звярнуў увагу на тое, што менавіта яго дзеянні ўнеслі сур'ёзны ўклад у нармалізацыю адносін з кампаніяй Yarra International, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых пакупнікоў прадукцыі "Беларуськалія". Аднак усе абвінавачаныя на судзе прызналі факт учыненага. Абвінавачанне ў значнай меры засяродзілася на эканамічным баку пытання. Пракурор падкрэсліваў значную, па сваёй версіі, шкоду, нанесеную эканоміцы Беларусі дзейнасцю абвінавачаных падчас несанкцыянаваных мітынгаў і іншых пратэстных акцый 2020 года. Урон ад перакрыццяў руху вулічнага транспарту ў Мінску толькі за адзін дзень пратэстаў, абвінаваўца ацаніў у некалькі дзясяткаў тысяч беларускіх рублёў. Да таго ж, пракуратура лічыць, што ў публікацыях Аляксандра Ярашука, размешчаных ім у сацыяльных сетках, змяшчаюцца заклікі да супрацьпраўных акцый, аж да змянення існуючага канстытуцыйнага ладу. Сёння, 23 снежня, адбылося чарговае паседжанне, на якім дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на 1,5 гады, Сяргея Антусевіча на 2 гады і Аляксандра Ярашука – на 4 гады пазбаўлення волі. Вынясенне прысуду, па справе кіраўніцтва прафсаюзнага цэнтру БКДП, адбудзецца 26 снежня ў 14:15 па мінскім часе.

  • У Аляксандра Ярашука з'явіўся "хросны"

    У ліпені 2020 года, калі ў Беларусі толькі пачыналася серыя арыштаў, Libereco запусціла кампанію салідарнасці #WeStandBYyou. У межах гэтай кампаніі сябры еўрапейскіх парламентаў бяруць на сябе «хроснае бацькоўства» над палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Нядаўна такі "хросны" з'явіўся і ў лідэра Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў - Аляксандра Ярашука. Ім стаў дэпутат нарвежскага парламента Б'ёрнар Мокснес – нарвежскі палітык і актывіст, які прадстаўляе левую палітычную партыю Рёдт у нарвежскім парламенце. На сённяшні дзень палітвязнямі ў Беларусі з'яўляюцца 1443 чалавекі. Сярод іх прафсаюзныя актывісты і лідары дэмакратычных прафсаюзаў. На сённяшні дзень больш за 30 прафсаюзных дзеячаў знаходзяцца за кратамі. У некаторых з іх ужо ёсць свае «хросныя», як у Яўгена Гавора, Васіля Бераснева, Ігара Мінца, Андрэя Пагерыла, Яніны Малаш, Валянціна Цярэневіча, Вацлава Арэшкі і Аляксандра Ярашука. Сярод іх «хросных» Маркус Хюмпфер – дэпутат нямецкага Бундэстага. Габрыэла Хайнрых – дэпутат нямецкага Бундэстага. Хельге Лімбург – дэпутат нямецкага Бундэстага і прэс-сакратар па прававой палітыцы парламенцкай групы "Альянс 90/Зялёныя". Дэтлеф Мюлер – дэпутат нямецкага Бундэстага. Беатэ Мюлер-Гемеке – дэпутат нямецкага Бундэстага ад "Альянсу 90/Зялёныя". Лоранс Фельман Рыэль – член Нацыянальнага савета Швейцарыі і Камісіі па прававых пытаннях. Рэйчэл Маскел – дэпутат-лейбарыст у парламенце Вялікабрытаніі. Анжэ Логар – славенскі палітык ад СДП, былы міністр замежных спраў краіны з 2020 па 2022 год. У межах кампаніі #WeStandBYyou, Libereco заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія адданыя свабодным і сумленным выбарам, дэмакратызацыі краіны, вяршэнству закону і павазе правоў чалавека. Усе, хто стаіць на баку палітычна пераследаваных у Беларусі, могуць выказаць сваю салідарнасць, выкарыстоўваючы хэштэг #WeStandBYyou у сацыяльных сетках і распаўсюдзіць там інфармацыю па кампаніі. Далучыцца да кампаніі можна зараз. Спампаваць плакат у фармаце PDF ці JPG тут. Калі вы з'яўляецеся членам нацыянальнага парламента і хацелі б узяць на сябе хроснае выхаванне зняволенага, калі ласка, звяжыцеся з напрамую: info@libereco.org.

  • Дзесяткі прафсаюзных аб'яднанняў патрабуюць вызвалення прафсаюзных лідэраў Беларусі

    Прафсаюзы, прафсаюзныя аб'яднанні і грамадскія арганізацыі з усяго Свету, якія аб'ядноўваюць дзясяткі мільёнаў людзей, даслалі словы падтрымкі зняволеным прафсаюзным лідэрам БКДП. Яны таксама патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення прафсаюзных актывістаў і спынення тэрору ў краіне. Еўрапейская федэрацыя прафсаюзаў дзяржслужачых (EPSU) Паважаныя калегі, Я звяртаюся да вас ад імя Еўрапейскай федэрацыі прафсаюзаў дзяржаўных служачых EPSU і сямі мільёнаў яе членаў у 50 краінах свету. Я хачу выказаць салідарнасць EPSU з БКДП і рашучую апазіцыю рэпрэсіям, якія здзяйсняецца рэжымам Лукашэнкі. Сёння мы накіравалі ліст пратэсту ў пасольства Беларусі ў ЕС, асуджаючы суд над прафсаюзнымі лідэрамі Аляксандрам Ярашуком, Сяргеем Антусевічам і Ірынай Буд-Гусаім, які павінен пачацца заўтра. Гэта толькі апошняя фаза спробы беларускага ўрада здушыць усю незалежную прафсаюзную дзейнасць у краіне і спыніць любую апазіцыю ягонай палітыцы і, у прыватнасці, падтрымку расейскай вайны супраць Украіны. Мы вітаем лідэраў БКДП і ўсіх актывістаў, якія працягваюць спробы захаваць незалежныя прафсаюзы ў краіне і супрацьстаяць рэпрэсіям і запалохванню з боку рэжыму. EPSU салідарная з IUTC і міжнародным прафсаюзным рухам у асуджэнні гэтых антыпрафсаюзных рэпрэсій і зневажанні міжнародных канвенцый аб працы і ў падтрымцы лідэраў і сябраў БКДП і яго сяброўскіх арганізацый. У знак салідарнасці, Ян Вільям Гудрыяан Генеральны сакратар EPSU Італьянская канфедэрацыя UIL Паважаныя браты і сёстры БКДП, Я пішу вам ад імя UIL (Італьянскі саюз працы), каб выказаць нашу заклапочанасць, поўную падтрымку і салідарнасць з нашымі беларускімі прафсаюзнымі калегамі і сябрамі, якія несправядліва зняволеныя ў турму і пераследуюцца падчас палітычнага працэсу, першае слуханне якога адбудзецца заўтра, 20 снежня, у Мінску. Мы патрабуем, каб усе абвінавачанні супраць прэзідэнта БКДП Аляксандра Ярашука, віцэ-прэзідэнта Сяргея Антусевіча і Ірыны Бут-Гусаім былі знятыя і яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а таксама спынення рэпрэсій беларускага рэжыму ў дачыненні да беларускіх грамадзян і незалежных прафсаюзаў. Мы таксама верым у абарону дэмакратыі ў Беларусі і беларускага незалежнага прафсаюзнага руху. У сваім патрабаванні мы далучаемся да кампаніі МКП і працягваем нашую інфармацыйную дзейнасць і ціск на нацыянальным узроўні, а таксама ў адносінах да італьянскага ўрада, каб прафсаюзныя актывісты былі вызваленыя без прад'яўлення ім абвінавачанняў. Ад імя UIL я перадаю братэрскае прывітанне Вам і ўсяму БКДП. Кіраўнік міжнароднага аддзела Чынцыя Дэль Рыа Федэрацыя прафсаюзаў Украіны (ФПУ) Дарагія браты і сёстры! Федэрацыя прафсаюзаў Украіны пацвярджае сваё патрабаванне да ўладаў Беларусі аб вызваленні ўсіх прафсаюзных лідараў - Старшыні БКДП Аляксандра Ярашука, намесніка старшыні БКДП Сяргея Антусевіча, бухгалтара і прэс-сакратара БКДП Ірыну Бут-Гусаім, іншых палітзняволеных і актывістаў, сяброў, калег, удзельнікаў ініцыятыўных груп, зборшчыкаў подпісаў, а таксама ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. Утрыманне пад вартай палітвязняў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту з'яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека і падрывам канстытуцыйных і дэмакратычных асноў любой дзяржавы. Федэрацыя прафсаюзаў Украіны цалкам салідарная з Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў, Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў, што ўсё гэта з'яўляецца працягам працяглай антыпрафсаюзнай кампаніі рэжыму Лукашэнкі і разглядае гэтыя дзеянні як дэманстратыўнае пакаранне за крытыку ў адрас Лукашэнкі і прынцыповую пазіцыю незалежных прафсаюзаў Беларусі. З брацкім прывітаннем, Старшыня ФПУ Рыгор Асавы Прафсаюзны рух ANCLA MST Гэтай заявай ніжэйпадпісаныя выказваюць сваё непрыманне рэпрэсій і пераследаў, якія праводзяцца Аляксандрам Лукашэнкам. Дыктатарскі рэжым атакуе дэмакратычныя свабоды ўсяго грамадства, арыентаванага на палітычную апазіцыю, на Незалежныя прафсаюзы, іх лідараў і актывістаў. Лідары і актывісты прафсаюзнага руху ANCLA (Нацыянальная антыбюракратычная класавая асацыяцыя) MST-Аргенціна выказваем падтрымку патрабаванню аб вызваленні палітвязняў і аднаўленні Незалежных прафсаюзаў Беларусі. Мы вітаем акцыю, якую Асацыяцыя "Салідарнасць" правядзе 20 снежня перад пасольствам Беларусі ў Берліне, Германія, і моцна абдымаем іх у знак салідарнасці з барацьбой за свабоду і правы працоўнага руху. Гільерма Паканіні, генеральны сакратар CICOP, Саюзнай асацыяцыі медыцынскіх работнікаў правінцыі Буэнас-Айрэс і Нацыянальнага савета FESINTRAS (Нацыянальная федэрацыя аховы здароўя) Гастон Вакіані, генеральны сакратар UTS (Прафсаюз медыцынскіх работнікаў) Кордовы Сезар Латорэ, генеральны дэлегат італьянскага шпіталя – ATSA (Ciudad Bs As Health) Андрэа Рамірэс, генеральны сакратар, і Караліна Касерэс, памочнік сакратара ALE (Асацыяцыя выпускнікоў медыцынскіх сясцёр CABA) Норма Лезана, генеральны сакратар Асацыяцыі прафесіяналаў і тэхнікаў бальніцы Гарахан Марыяна Вейга, генеральны сакратар міждысцыплінарнай гандлёвай асацыяцыі бальніцы Маяна (AGIHM) Максі Маскіхо, прэс-сакратар правінцыйнага ATECH, настаўнікі Чубут Францыска Торэс, прафсаюзны сакратар Нацыянальнай федэрацыі настаўнікаў, FND-CTA Autónoma Ванэса Гальярдзі, Савет дырэктараў Ademys, настаўнікі аддзела горада Буэнас-Айрэса Сафія Эрэдыя, Савет ATECA, выкладчыкі Катамаркі Крысціян Хурада, дэлегат UDAP і рэкамендацыя настаўніка з Сан-Хуана Эдгарда Кастра, генеральны сакратар унутранага прафсаюзнага савета ATE, намеснік міністра працы CABA Сафія Касерэс Сфорца, генеральны сакратар SITRADU, саюза выкладчыкаў універсітэтаў, Энтрэ-Рыас Клаўдыё Мора, выканаўчы SUTNA Nacional (прафсаюз шын), Хуан Боната, судовая альтэрнатыва Рауль Лагуна, урач, Камісія жыхароў правінцыі, правінцыя Буэнас-Айрэс і дырэктар правінцыі CICOP Эмануэль Руіс Бера і Глорыя Нуньес Руібаль, дырэктары Multicolor Minority CTA Moreno Андрэа Ланцэт, кангрэсмен SUTEBA Lanús Арланда Рэстыва, прэзідэнт бальніцы CICOP Belgrano San Martín і сакратар па гігіене працы CICOP Мірыян Каруза, прэзідэнт секцыі CICOP Hospital Interzonal Эва Перон і сакратар па правах чалавека CICOP Прысцыла Оттан, сакратар пачатковай школы і настаўнікаў ATEN Capital, Неукен Анахі Зулейман, Савет дырэктараў SUTEBA Tigre Інгрыд Уруціа, генеральны сакратар унутранага прафсаюзнага савета ATE INCAA (Нацыянальны інстытут кіно) Надзя Бургос, дэлегат Міністэрства аховы здароўя Энтрэ-Рыас, ATE Максіміліяна Барэс Фара, ATE Garrahan Леанарда Нікалас Ранда, сакратар арганізацыі ATE Міністэрства культуры Алехандра Вака, дырэктар UTS Córdoba Марцін Альварэс, Савет дырэктараў SUTEP, адзінага прафсаюза работнікаў сферы грамадскіх забаў, Кордова Люсія Сандобаль, памочнік сакратара APUNP, Нацыянальны ўніверсітэт Патагоніі Крысціян Олаўе, дэлегат гандлёвай асацыяцыі метро (Metrodelegates) Габрыэль Гейст, дэлегат AGMER Crespo Марыянела Вальдэс і Сіела Крамер, дэлегаты AGMER Парана Белен Марцінес, дэлегат AGMER Ла-Пас Лукрэцыя Коча і Паола Навара Дэлегаты дэпартаментаў UEPC Córdoba (настаўнікі) Патрысія Рыас, кангрэсмен SUTEBA La Plata Яміле Алмейда, унутраны савет ATE, Міністэрства сацыяльнага развіцця правінцыі Буэнас-Айрэс Даніэль Рывера, Савет дырэктараў аўтаномнай меншасці Жужуі Алехандра Парлантэ, дэлегат бальніцы хуткай дапамогі CA de Rosario Факунда Фернандэс, сакратар культуры AMSAFE Расарыё, настаўнікі з Санта-Фе Чарнагорыя Клаўдыя і Гайтан Марысель і Гарацыо Пэрэа, дэлегаты Amsafe Rosario Наталі Алегрыя, дэлегат ATEN, прафсаюз настаўнікаў Неукена Даніэль Каталан, дэлегат ATE, Правінцыйная сістэма кіравання пажарамі, Эскель Чубут Марыя Лемас, дэлегат Інстытута сардэчна-сасудзістай сістэмы Буэнас-Айрэса Марыя Гарбіно, дэлегат ATE Anses Пабла Лапарда, альтэрнатыва штата Марэна Наталля Верон, Ромі Перэс Фуэнтэ, Альберта Вела, муніцыпальныя дэлегаты ATE Марэна Хуан Гансалес, дэлегат культуры муніцыпалітэта Марэна Ромі Перэс Фуэнтэс, прадстаўнік аграрнай школы ў Марэна Энца Калек'я, Глорыя Нуньес і Эмануэль Руіс Бера, кангрэсмены CTA Марэна Ларэна Барбута і Сафі Перэс, дэлегаты SUTEBA Matanza Хасэ Алехандра Сарауза, Ліянэль Рубен Дэль Орна, Марыяна Аранда, Эвеліна Навейра, Моніка Баэс, Моніка Маралес, Моніка Гіл, Марыя Хулія Рамірэс, Эмільсе Сеан, Марыя Паліцота, Ліліяна Мішаф, Сільвія Пука і Габрыэла Галеці, дэлегаты SUTEBA Lanus Андрэа Вільегас, дэлегат ADP Salta Multicolor Teacher List Марсела Аёмі, кангрэсмен і дэлегат Сутэба Авельянеда Крысціна Санцілан, кангрэсмен SUTEBA Avellaneda, Арыэль Ар'ета, дэлегат SUTEBA Avellaneda Клаўдыя Герго дэлегат SUTEBA Ломас дэ Замора Патрысія Рыас, Марсела Каро і Марцін Леес, дэлегаты SUTEBA La Plata Герман Гомес, кангрэсмен і дэлегат SUTEBA San Isidro Джульета Боттоні і Лаура Шалок, дэлегат SUTEBA San Isidro Роксі Лопес, дэлегат Suteba Gral. Sarmiento, Гектар Зарыс, кангрэсмен і дэлегат SUTEBA Bahía Blanca Марыяна Скібона, Росіа Уседа, Марыя дэль Кармэн Сервін, дэлегаты Сутэба Тыгрэ Марсела Міньо, дэлегат SUTEBA Сан-Мігель.

  • Еўрапейская канфедэрацыя прафсаюзаў звярнулася да прэм'ер-міністра Беларусі

    Еўрапейская канфедэрацыя прафсаюзаў (ЕКП) звярнулася з адкрытым зваротам да прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі. У ім генеральны сакратар ЕКП Эстэр Лінч выказала занепакоенасць расправай над прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі ў Беларусі і запатрабавала іх неадкладнага вызвалення. Паважаны прэм'ер-міністр, Еўрапейская канфедэрацыя прафсаюзаў (ЕКП) і яе членскія арганізацыі глыбока занепакоеныя негатыўнымі падзеямі, звязанымі са становішчам зняволеных прафсаюзных лідараў у Беларусі, і патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх прафсаюзных лідараў і прадстаўнікоў, якія знаходзяцца ў зняволенні. З вялікай трывогай і адначасова абурэннем мы прачыталі навіну аб тым, што суд над старшынёй Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандрам Ярашуком, намеснікам старшыні Сяргеем Антусевічам і бухгалтарам Ірынай Бут-Гусаім прызначаны на 20 снежня 2022 года. Гэта яшчэ адна ганебная спроба прымусіць замаўчаць прафсаюзы, якія змагаюцца за правы працоўных у Беларусі, пагражаючы ім, прынамсі, турэмным зняволеннем тэрмінам да 12 гадоў. ЕКП паўтарае просьбу Камітэта экспертаў МАП па прымяненні канвенцый (CEACR) "вызваліць усіх прафсаюзных актывістаў, якія застаюцца пад вартай, і зняць усе абвінавачанні, звязаныя з удзелам у мірных пратэстах і прамысловых акцыях", а таксама заклік Адміністрацыйнай рады МАП "дазволіць МАП у парадку высветліць умовы арышту і ўтрымання пад вартай і дабрабыт прафсаюзных актывістаў". ЕКП асабліва занепакоена маючым адбыцца судовым працэсам, улічваючы дрэнны паслужны спіс Беларусі ў забеспячэнні права на справядлівы суд, аб чым нядаўна паведамілі Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Таму ЕКП таксама заклікае вас дазволіць міжнароднае назіранне за судовым працэсам, які запланаваны на 20 снежня 2022 года ў Мінску. У заключэнне, прэм'ер-міністр, я хацела бы нагадаць цытату вашага прэзідэнта сп. Лукашэнкі аб тым, што "Праца ўлады павінна грунтавацца на справядлівым стаўленні да людзей", і мы заклікаем вас быць дакладным гэтым словам і пакласці канец пераследу нашых калег па прафсаюзе, несправядліва затрыманых, і спыніць гэты ганебны і несправядлівы судовы працэс. А да таго часу, будзьце ўпэўненыя, ЕКП (і яе членскія арганізацыі) будзе і надалей салідарная са зняволенымі актывістамі, незалежным прафсаюзным рухам і грамадзянамі Беларусі, каб забяспечыць поўнае выкананне іх асноўных правоў чалавека і прафсаюзаў. Шчыра, Эстэр Лінч Генеральны сакратар ЕКП

  • У Берліне, Гаазе і Стамбуле патрабавалі вызвалення беларускіх прафсаюзнікаў

    Учора, 20 снежня, у Берліне каля амбасады Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя пратэсту арганізаваная Асацыяцыяй "Салідарнасць". Паралельна ёй нідэрландскі прафсаюз FNV правёў пікетаванне амбасады Беларусі ў Гаазе, а турэцкая прафсаюзная канфедэрацыя DISK правяла сваю акцыю ў цэнтры Стамбула. Удзельнікі пратэсту патрабавалі вызвалення прафсаюзных лідараў і актывістаў незалежных прафсаюзаў. Перад амбасадай Рэспублікі Беларуса ў Берліне ўдзельнікі паставілі банеры з фатаграфіямі Андрэя Ханевіча, Генадзя Фядыніча і Аляксандра Ярашука. У гэты дзень у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Асацыяцыі прафсаюзаў "Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў" (БКДП) Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і галоўнай бухгалтаркі БКДП Ірыны Бут-Гусаім У той жа час, у закрытым рэжыме, у Мінску праходзіць суд над актывістамі Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) - палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым, Вацлавам Арэшкам. Удзельнікі пікету скандавалі імёны палітвязняў і патрабавалі вызвалення прафсаюзных дзеячаў, а таксама спынення пераследу дэмакратычных прафсаюзаў. Выконваючы абавязкі старшыні БКДП Максім Пазнякоў расказаў удзельнікам акцыі аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Пра масавыя арышты, закрыццё дэмакратычных прафсаюзаў і пераслед па прафсаюзнай прыналежнасці. Пра тое, што пасля адкрытай заявы Выканкама БКДП, у якой асуджалася падтрымка рэжымам Лукашэнкі вайны РФ супраць Украіны, дзейнасць незалежных прафсаюзаў стала немагчымай. Менавіта тэрор уладаў супраць незалежных прафсаюзаў падштурхнуў Міжнародную арганізацыю працы да прыняцця параграф 33 свайго Статута ў дачыненні да Беларусі за парушэнні правоў працоўных і прафсаюзаў. Акрамя актывістаў "Салідарнасці" у акцыі прынялі ўдзел актывісты нямецкага аб'яднання прафсаюза DGB, а таксама прафсаюза Ver.di. Паралельна акцыі ў Берліне лідары і актывісты нідэрландскага прафсаюзнага аб'яднання FNV правялі пікетаванне беларускай амбасады ў Гаазе. Петра Больстэр, сябра праўлення і міжнародная сакратарка FNV лічыць судовыя працэсы супраць актывістаў бессэнсоўнымі: «Гэта імітацыя судовага працэсу. Гэтых людзей караюць толькі за тое, што яны арганізаваліся ў незалежныя прафсаюзы, адстойваюць інтарэсы працоўных, а таксама крытыкуюць беларускіх кіраўнікоў». Пасля завяршэння акцыі пратэсту яны перадалі ліст амбасадару з патрабаваннем вызваліць прафсаюзных лідараў, несправядліва затрыманых рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Адначасова з пікетаваннем пасольстваў у Германіі і Нідэрландах, найбуйнейшая канфедэрацыя турэцкіх прафсаюзаў DISK правяла акцыю пратэсту ў цэнтры Стамбула. На плошчы Свабоды Бакыркай турэцкія прафсаюзнікі разгарнулі банэр "Вызваліць заняволеных прафсаюзных актывістаў". У адрас уладаў Беларусі былі накіраваныя дзясяткі лістоў ад прафсаюзных аб'яднанняў з усяго Свету з патрабаваннем спыніць пераслед актывістаў. А інфармацыйная кампанія Labour Start накіравала амаль 8000 патрабаванняў уладам Беларусі вызваліць прафсаюзных лідараў з турмаў. На сённяшні дзень у Беларусі, у зняволенні знаходзяцца больш за трыццаць прафсаюзных актывістаў і лідараў. Некаторыя з іх ужо асуджаныя. Агульная колькасць палітычных зняволеных у Беларусі, заяўленая праваабарончымі арганізацыямі, на сённяшні момант складае каля паўтары тысячы чалавек.

  • В Минске судят руководителей Белорусского конгресса демократических профсоюзов

    20 декабря в Минском городском суде начался суд по уголовному делу, возбужденному в отношении лидеров Белорусского конгресса демократических профсоюзов - Александра Ярошука, его заместителя Сергея Антусевича и бухгалтера Ирина Бут-Гусаим. На процессе зачитали обвинение против фигурантов. По версии следствия, председатель ликвидированного Белорусского конгресса демократических профсоюзов Александр Ярошук призывал к забастовкам по политическим мотивам. Кроме того, Ярошуку, а также его заместителю Сергею Антусевичу и бухгалтеру Ирине Бут-Гусаим вменяется участие в протестах — они якобы публично выкрикивали лозунги, блокировали работу транспорта, не подчинялись требованиям милиции во время протестных маршей. По информации правозащитников, все обвиняемые на суде признали признали факт содеянного. Защитник обвиняемого Ярашука ходатайствовал о приобщении к материалам дела ряда характеристик и благодарственных писем, в том числе от партнеров БКДП. Суд удовлетворил это ходатайство. Ранее решением Верховного суда деятельность БКДП была прекращена якобы в связи с фактами нарушения требований Конституции Беларуси. В то же время в Минске проходит суд над активистами независимых профсоюзов - политзаключенными Геннадием Федыничем, Василием Бересневым, Вацлавом Орешко. Суд ведет судья Валентина Зянкевич. Все обвиняемые находятся под стражей с 19 апреля 2022 года. Политзаключенный Александр Ярашук является председателем Белорусского конгресса демократических профсоюзов. БКДП объединяет несколько независимых профессиональных союзов. В нее входят Белорусский свободный профсоюз (СПБ), Свободный профсоюз металлистов (СПМ), Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) и Белорусский Независимый профсоюз (БНП). 19 апреля 2022 года у Александра прошли обыски на работе и по месту жительства, изъята техника. Ярашука задержали и поместили в следственный изолятор. Ему предъявлено обвинение – по предварительной информации, он обвиняется по ст. 342 УК РБ (Групповые действия, грубо нарушающие общественный порядок). А в конце ноября 2022 года стало известно, что политзаключенному предъявлено обвинение в призыве к санкциям (ст. 361 УК). По которой ему грозит от 4 до 12 лет лишения свободы. Политзаключенный Сергей Антусевич является заместителем председателя Белорусского конгресса демократических профсоюзов. Долгое время - почти 10 лет - руководил первичной организацией Независимого профсоюза на "Гродно Азот". Задержан 19 апреля 2022 года и помещен в СИЗО КГБ. В этот же день прошли обыски в офисе БКДП и на квартире Сергея Антусевича. По предварительной информации, ему предъявлено обвинение по ст. 342 УК РБ (Групповые действия, грубо нарушающие общественный порядок). Политзаключенная Ирина Бут-Гусаим работает бухгалтером в офисе Белорусского конгресса демократических профсоюзов. Арестована 19 апреля 2022 года в рамках уголовного дела и помещена в следственный изолятор. По предварительной информации, она обвиняется по ст. 342 УК РБ (Групповые действия, грубо нарушающие общественный порядок).

  • У Мінску судзяць кіраўнікоў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

    У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім. На працэсе зачыталі абвінавачанне супраць фігурантаў. Па версіі следства, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук заклікаў да забастовак па палітычных матывах. Акрамя таго, Ярашуку, а таксама яго намесніку Сяргею Антусевічу і бухгалтару Ірыне Бут-Гусаім ставіцца ў віну ўдзел у пратэстах — яны нібыта публічна выкрыквалі лозунгі, блакіравалі працу транспарту, не падпарадкоўваліся патрабаванням міліцыі падчас пратэстных маршаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, усе абвінавачаныя ў судовым працэсе прызналі сваю віну. Абаронца абвінавачанага Ярашука заявіў хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы шэрагу характарыстык і падзячных лістоў, у тым ліку ад партнёраў БКДП. Суд задаволіў гэта хадайніцтва. Раней рашэннем Вярхоўнага суда дзейнасць БКДП была спыненая нібыта ў сувязі з фактамі парушэнняў патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі. Паралельна ў Мінску праходзіць судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым, Вацлавам Арэшкам. Судовы працэс вядзе суддзя Валянціна Зянкевіч. Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года. Палітзняволены Аляксандр Ярашук — старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. БКДП аб'ядноўвае некалькі незалежных прафесійных саюзаў. У яго ўваходзяць Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускі незалежны прафсаюз (БНП). 19 красавіка 2022 года у Аляксандра прайшлі ператрусы на месцы працы і на месцы жыхарства, канфіскаваная тэхніка. Ярашука затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Яму выставілі абвінавачванне — паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). А ў канцы лістапада 2022 г. стала вядома, што палітвязню выставілі новае абвінавачванне — заклікі да санкцый (арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Па той частцы, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды. Палітзняволены Сяргей Антусевіч — намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Доўгі час — амаль 10 гадоў — кіраваў пярвічнай арганізацыяй Незалежнага прафсаюза на "Гродна Азот". Затрыманы 19 красавіка 2022 г. і змешчаны ў СІЗА КДБ. У той жа дзень у офісе БКДП і ў кватэры Сяргея Антусевіча адбыліся ператрусы. Сяргею прад'яўлена абвінавачванне, ён застаецца ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітзняволеная Ірына Бут-Гусаім — бухгалтарка офіса Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Затрымана 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы і змешчана ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

bottom of page