top of page
Search

Пракурор запатрабавала турэмныя тэрміны для кіраўніцтва БКДП

На працягу апошняга тыдня працягваецца судовае паседжанне па справе кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Сёння дзяржабінаваўца запатрабаваў пакаранне для старшыні БКДП Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтара Ірыны Бут-Гусаім.


Сяргей Антусевiч, Аляксандр Ярашук, Iрына Бут-Гусаiм
Сяргей Антусевiч, Аляксандр Ярашук, Iрына Бут-Гусаiм

Пад час працэсу адвакаты папрасілі далучыць да справы характарыстыкі Аляксандра Ярашука і ліст падзякі кампаніі Yara International, у якім падкрэсліваліся намаганні Ярашука, што дазволілі кампаніі скарэктаваць сваю сацыяльную палітыку ў дачыненні да працоўнага калектыву «Беларуськалія».


Характарыстыкі Аляксандру Ярашуку склалі - Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў і Канфедэрацыя працы Расіі і Канфедэрацыя прафсаюзаў Грузіі. Прычым у характарыстыцы КПР асабліва падкрэслівалася, што сваю "працу Аляксандр Ільіч імкнуўся весці, строга выконваючы нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства, на аснове ўласнага дакладнага бачання суверэнных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь". Таксама абарона заявіла аб тым, што збіраецца выклікаць сведку - прэзідэнта Канфедэрацыі працы Расіі Барыса Краўчанку.


Пад час апытвання ўдзельнікі працэсу стараліся падрабязна абгрунтаваць матывы сваіх дзеянняў.


Аляксандр Ярашук у тым ліку звярнуў увагу на тое, што менавіта яго дзеянні ўнеслі сур'ёзны ўклад у нармалізацыю адносін з кампаніяй Yarra International, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых пакупнікоў прадукцыі "Беларуськалія". Аднак усе абвінавачаныя на судзе прызналі факт учыненага.

Абвінавачанне ў значнай меры засяродзілася на эканамічным баку пытання. Пракурор падкрэсліваў значную, па сваёй версіі, шкоду, нанесеную эканоміцы Беларусі дзейнасцю абвінавачаных падчас несанкцыянаваных мітынгаў і іншых пратэстных акцый 2020 года.


Урон ад перакрыццяў руху вулічнага транспарту ў Мінску толькі за адзін дзень пратэстаў, абвінаваўца ацаніў у некалькі дзясяткаў тысяч беларускіх рублёў. Да таго ж, пракуратура лічыць, што ў публікацыях Аляксандра Ярашука, размешчаных ім у сацыяльных сетках, змяшчаюцца заклікі да супрацьпраўных акцый, аж да змянення існуючага канстытуцыйнага ладу.


Сёння, 23 снежня, адбылося чарговае паседжанне, на якім дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на 1,5 гады, Сяргея Антусевіча на 2 гады і Аляксандра Ярашука – на 4 гады пазбаўлення волі.


Вынясенне прысуду, па справе кіраўніцтва прафсаюзнага цэнтру БКДП, адбудзецца 26 снежня ў 14:15 па мінскім часе.

bottom of page