top of page
Search

Вынесены прысуд кіраўніцтву БКДП

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе лідараў Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» — старшыні Аляксандру Ярашуку 4 гады , яго намесніку Сяргею Антусевічу 2 гады і бухгалтарцы Ірыне Бут-Гусаім 1,5 гады пазбаўлення волі.

Вынесены прысуд кіраўніцтву БКДП
Вынесены прысуд кіраўніцтву БКДП

Іх вінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), а Аляксандра Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361).


Судовы працэс вяла суддзя Валянціна Зянкевіч. Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года. Менавіта такія прысуды і запрашваў дзяржабвінаваўца.

Сёння адбудзецца вынясенне прыгавораў лідарам прафсаюза РЭП.

bottom of page