top of page
Search

Фігуранта справы “Рабочага руху” перавялі на турэмны рэжым

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Dec 14, 2023
  • 1 min read

Уладзімір Жураўка — былы аператар дыстанцыйнага пульта кіравання цэху "Аміяк-3" на "Гродна Азот" і сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза.



Ен быў затрыманы 18 верасня 2021 года і абвінавачаны паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 188 КК (паклёп) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У лютым яго асудзілі да 15 гадоў калоніі.


Тэрмін Жураўку накіравалі адбываць у бабруйскую калонію.


Па інфармацыі MAYDAY TEAM, 16 лістапада ў Бабруйску адбыўся суд па справе аб замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму. Ён будзе адбываць тэрмін у магілёўскай турме № 4.

Нагадаем, што у магілёўскую турму № 4 быў у гэтым годзе таксама быў пераведзены палітвязень і лідар Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук. Агулам у турмах Беларусі знаходзяцца каля 50 прафсаюзных актывістаў.


Read this text in eng or рус

Comentarios


Ya no es posible comentar esta entrada. Contacta al propietario del sitio para obtener más información.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page