top of page
Search

Сілавікі затрымалі ўдзельніка стачкі Мінскага электратэхнічнага завода

Сілавікі затрымалі мінчука за негатыўныя каментары і ўдзел у пратэстах. У «пакаяным» відэа, якое 24 лістапада апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, яго прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў стачцы Мінскага электратэхнічнага завода, паведамляе «Зеркало».


Затрыманы сілавікамі мінчанін. 2023 год. Скрыншот відэа з набліжанага да ГУБАЗіК тэлеграм-канала
Затрыманы сілавікамі мінчанін. 2023 год. Скрыншот відэа з набліжанага да ГУБАЗіК тэлеграм-канала

- Удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, дзе я блакаваў дарогі. Таксама я знаходзіўся ў незалежным прафсаюзе, стачцы Мінскага электратэхнічнага завода, дзе заклікаў людзей да забастоўкі, - вымусілі сказаць на камеру мужчыну.


Затрыманага таксама прымусілі на камеру сказаць аб тым, што ён пісаў негатыўныя каментары "ў бок супрацоўнікаў міліцыі".


Крыніца: «Зеркало»


Read this text in eng or рус

bottom of page